Наша гісторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наша гісторыя
Nasa-historyja-2018-01.jpg
Тэматыка гісторыя
Пэрыядычнасьць 1 раз на месяц
Мова беларуская
Адрас вул. Энгельса, 34а, Менск, 220030
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Заснавальнік Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»
Краіна Беларусь
Дата заснаваньня 17 жніўня 2018
Аб’ём 11,16 друкаваных аркушаў
Наклад 7000
ISSN 2617-2305

Наша гісторыябеларускі гістарычны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца адзін раз на месяц. Галоўны рэдактар Андрэй Дынько.

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 году[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-праталу «Наша Ніва»[2]. Першы наклад у 2000 асобнікаў быў раскуплены за некалькі дзён, таму было выдадзена два дадатковых наклады, агульнай колькасьцю 5000 асобнікаў. Наклад на студзень 2019 — 7000 асобнікаў.

Сярод рубрык першага нумару часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-сьвет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтарамі артыкулаў выступілі: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токць, Зьміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў.[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]