Ігнаці Сапега
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1721 |
Памёр | 15 красавіка 1758 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Уладзіслаў Язафат Сапега Крыстына з Сангушкаў |
Жонка | Ганнай з Красіцкіх |
Дзеці | Ян, Каспэр Мэльхіёр Бальтазар, Юзэф, Францішак Ксавэры, Каятан Міхал |
Ігнаці Сапега (да 1721 — 15 красавіка 1758, Ружаны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1740—1744) і падскарбі надворны літоўскі (1744—1750), ваявода амсьціслаўскі (з 1750)
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Язафата, ваяводы берасьцейсага, і Крыстыны з Сангушкаў. Меў брата Караля Юзэфа.
У 1733 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага[2]. Разам з братам Каралем захоўваў яму вернасьць да самай абдыкацыі (1736).
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[3]. У 1752—1753 беспасьпяхова справабаў атрымаць пасаду падканцлера вялікага літоўскага.
Ажаніўся ў 1731 з Ганнай Красіцкай. У шлюбе меў сыноў Яна, Каспэра Мэльхіёра Бальтазара, Юзэфа, Францішка Ксавэрыя і Каятана Міхала. Спачыў ў Вішніцах[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 101. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Dunin-Borkowski J., Dunin-Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 199.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 215.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігнаці Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў