Перайсьці да зьместу

Караль Юзэф Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Караль Юзэф Сапега
Караль Юзэф Сапега. А. Мірыс, XVIII ст.
Караль Юзэф Сапега. А. Мірыс, XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1718
Памёр 20 сакавіка 1768
Род Сапегі
Бацькі Уладзіслаў Язафат Сапега[1]
Крысціна з Сангушкаў[d][1]

Караль Юзэф Сапега (да 1718 — 20 сакавіка 1768, места Вішніцы Берасьцейскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (17301748), ваявода берасьцейскі1748)[2]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

З коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Язафата і Крыстыны з Сангушкаў. Меў брата Ігнація.

Абіраўся паслом на соймы[3]. На элекцыі 1733 падтрымаў Станіслава Ляшчынскага[4], аднак неўзабаве перайшоў на бок Аўгуста Саса. На элекцыі 1763 падтрымаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Па сьмерці брата апекваўся пляменьнікамі, распачаў шэраг працэсаў датычна іхнай маёмасьці.

  1. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 100. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
  4. ^ Jerzy Dunin-Borkowski, Mieczysław Dunin-Wąsowicz. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 35.