Ударная ўстаноўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бубны»)
Устаноўка барабанаў: 1. бас-бочка, 2. напольны том, 3. сола-барабан, 4. навясныя томы, 5. хай-хэт, 6. талеркі

Уда́рная ўстано́ўка (бараба́нная ўстаноўка) — набор зь некалькіх барабанаў рознага памеру, звычайна разам з талеркамі. Найбольш папулярны варыянт устаноўкі складаецца з сола-барабан, двух навясных і аднаго напольнага тома, бас-бочкі, хай-хэту й дзьвюх-трох талерак.