Краіна доўгай белай хмары
Выгляд
| Краіна доўгай белай хмары | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 1990 · 2004 | |||
| Запісаны | 1990 | |||
| Жанр | рок | |||
| Працягласьць | 55 хвіліна | |||
| Мова | беларуская мова | |||
| Лэйбл | БМАgroup і Польская студыя «Муза»[d] | |||
| Фармат | кампакт-дыск, вінілавая кружэлка[d], лічбавы распаўсюд[d] і патокавая музыка | |||
| Прадусар | ||||
| Храналёгія ULIS | ||||
| ||||
Краіна доўгай белай хмары — альбом беларускага рок-гурту ULIS, запісаны ў 1990 годзе й перавыдадзены ў 2004 годзе.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Другое падарожжа»
- «Памажы» (беларуская малітва)
- «Першае дрэва»
- «Кругі на вадзе»
- «Радыё „Свабода“»
- «Краіна доўгай белай хмары»
- «Ерусалім»
- «Добры напой»
- «Брама жыцьця»
На перавыданьні 2004 году дададзеныя 2 песьні:
- «Лязо маладое» (першая вэрсія)
- «Цмок, каралева і паўднёвы крыж»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Другі альбом гурту «ULIS», як і першы альбом «Чужаніца», быў запісаны у польскім горадзе Ольштын на прыватнай студыі Рышарда Шміта ў лістападзе 1990 году. Ён быў выдадзены на кружэлках фірмай «Polskie nagrania» ў 1990 годзе нават раней за першы альбом, бо быў імпэтна прыняты Эўропай. Перавыдадзены ў 2004 годзе на кампакт-дысках лэйблам «BMA-group». Афармленьне вокладкі — мастак Андрэй Дарохін.