Чужаніца (альбом)
Чужанiца — першы альбом беларускага рок-гурта ULIS, запісаны ў 1989 годзе (выдадзены ў 1991 годзе на кружэлках, перавыдадзены ў 1996 годзе на аўдыё-касэтах і ў 2004 годзе на кампакт-дысках).
Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Краiна ў кратах»
- «Пляц Францыска»
- «Гестапа»
- «Iржавыя днi»
- «Акторка»
- «Чужанiца»
- «Калі імпэрыя зьнікне»
- «Пакуль сьпяваю»
На першае выданьне ня трапілі 3 песьні, якія зьявіліся на перавыданьні ў 2004 годзе:
- «Канкістадоры»
- «Мы прыйдзем сюды»
- «Цягнік на Нясьвіж»
Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Слава Корань: гітара
- Сяржук Краўчанка: бас-гітара
- Андрэй Патрэй: сьпеў
- Валеры Цыніцкі: пэркусія
- Кірыла Шэвандо: бубны
- Фэлікс Аксёнцаў: тэксты
Дадатковыя зьвесткi[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Увосень 1989 году гуртом ULIS у польскім горадзе Ольштын былі запісаныя 11 песень для свайго першага альбома. У 1991 годзе фірма «Мэлёдыя» масавым накладам выдала на кружэлцы альбом «Чужаніца». Але на гэтае выданьне па розных тэхічных прычынах ня трапілі 3 песьні, якія зьявіліся толькі на CD-перавыданьні ў 2004 годзе. Таксама альбом быў перавыдадзены на касэце фірмай «Ковчег» у 1996 годзе.