Перайсьці да зьместу

Сяргей Краўчанка (музыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяргей Краўчанка.

Сярге́й Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 сьнежня 1963 году, Менск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут.

У 1983—1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце «Бонда», зь якога ў 1989 годзе сышоў разам зь Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.

Цяпер узначальвае менскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструмэнтамі, прафэсійным музычным абсталяваньнем і аўдыё-праграмамі.

Жанаты, мае дачку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]