Мроя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мроя
Mroja basowiszcza 2009.JPG
«Мроя» на «Басовішчы-2009»
Інфармацыя
Гады 1981—1994
Мова беларуская
Жанр рок
Зьвязаныя праекты N.R.M., Крамбамбуля, Garadzkija, Zet
Удзельнікі Лявон Вольскі
Юрась Ляўкоў
Алег Дземідовіч
Піт Паўлаў
Былыя ўдзельнікі Уладзімер Давыдоўскі
Венедыкт Конеў-Пятушкевіч
Алег Піпін
Леанід Шырын
Віктар Смольскі
Віктар Шот
Юрась Цянкевіч

Мроя — беларускі рок-гурт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курсу Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары-іёніцы, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым далучыўся аднагрупнік Вольскага Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як The Beatles ды «Машина времени». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым у розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). У 1984 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесьці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У 1985 годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі на тэрміновую службу ў войска. Улетку 1986 году гурт сабраўся зноў. На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах, актыўна канцэртаваў, рэпетыцыі праходзілі ў сутанэньнях Дому літаратара. У 1987 годзе Талака зладзіла паход супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС, у якім прынялі ўдзел і музыкі Мроі. За гэты ўдзел іх пазбавілі магчымасьці рэпетаваць у доме літаратара. У 1989 годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» «Дваццаць восьмая зорка», гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага 10 верасьня 1989 году тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. 24 верасьня 1989 году гурт выступіў на фэстывалі «Чырвона рута» ў Чарнаўцах, дзе выканалі песьні «Шмат», «Аўстралійская полька» ды «Мама-мафія». Напрацягу 1992—1993 гадоў у гурце зьмянілася некалькі гітарыстаў, якія не адпавядалі стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету на кампакт-касэтах выйшла складанка «Выбраныя песьні 1989—1993», у якую ўвайшлі новыя песьні. Часткова з-за рознагалосьсяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у верасьні 1994 годзе ўдзельнікі «Мроі» прыпыняюць працу з-за фармальных прычын. Праз пэўны час было прынятае рашэньне ўзяць назву гурта N.R.M. і зьмяніць музычны стыль.

У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выкананьня стосу старых песьняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе BMA-group зрабіла перавыданьне альбому «Дваццаць восьмая зорка» на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песьні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе альбомы студыйныя. Першыя два альбомы пазьней не выдаваліся.

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У праект «Рок супраць рэвалюцыяў» увайшлі дзьве песьні, якія ня трапілі ў альбомы, у запісе ўдзельнічаў Піт Паўлаў.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыз глядацкіх сымпатыяў на фэсьце «Рок-крок» (1988, Горадня)
  • Ляўрэаты фэсту «Тры колеры — 3» (1990)
  • Ляўрэаты фэсту «Басовішча» (1991, Польшча)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M. Менск: «Сучасны літаратар», 2005. 320 с +32 вкл.
  • Энцыкляпэдыя беларускай папулярнай музыкі. Укл. Дз. Падбярэзскі ды інш. — Менск: Зміцер Колас, 2008. — 368 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]