Дыхаць!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Дыхаць!»
Складанка
Выдадзены 2006
Запісаны красавік — чэрвень 2005, студыя «Rembrandt»
Працягласьць 1:11:21
Выдавец ТА «Гукі і малюнкі»
Прадусар Аляксандар Памідораў

«Дыхаць!» — складанка песень розных беларускіх выканаўцаў. На ёй прадстаўлены як вядомыя гурты ды песьні, гэтак і на той момант маладыя ды малавядомыя выканаўцы. Увесь матэрыял — і стары і новы — запісваўся на студыі «Rembrandt» Беластоцкага радыё ў 2005 годзе. З красавіка па чэрвень гурты ў поўным складзе арганізавана вывозіліся на запіс у Беласток. Паралельна вяліся здымкі студыйнага і па-за студыйнага працэсаў стварэньня дыску, а таксама эпізодаў з прыватнага жыцьця музыкаў-удзельнікаў. Фільм пакуль што так і застаўся незмантаваны. Дыск выйшаў ў ліпені 2006 году. На дыску 16 трэкаў гуртоў, ды схаваны 17 трэк — адмыслова запісаны хор салістаў Сьвята-Петрапаўлаўскага сабору гораду Менску, што выконваюць «Магутны Божа». Складанка «Дыхаць!» пакуль зьяўляецца адным з самых дарагіх музычных праектаў сучаснай Беларусі. Па словах прадусараў, на яго стварэньне патрачана больш $20 000. Фінансаваньне ішло зь незалежных крыніцаў.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. IQ48 — «Сьвятло ў цемры»
  2. Палац — «Кола»
  3. Крама — «Бяжы, хлопец!»
  4. Зьмяя — «Антонаўка»
  5. Zet — «Радзіма-Свабода!»
  6. Neuro Dubel — «Belarus Über Alles»
  7. ZERO-85 — «Вольны»
  8. Альтанка — «Казацкая»
  9. ULIS — «Мы ўцякаем»
  10. Pomidor/OFF — «Шабаны»
  11. BN — «Моднікі»
  12. Indiga — «Бяжы са мной»
  13. Tav.Mauzer — «Людзі»
  14. N.R.M. — «Гадзючнік»
  15. WZ-Orkiestra — «Bella Ciao!»
  16. Мроя — «Краіна Крывавых Дажджоў»
  17. Ансамбль салістаў кліраснага хору Менскага Сьвята-Петрапаўлаўскага сабору — «Магутны Божа!» (бонус трэк)

Выдаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]