27 сьнежня
Выгляд
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
27 сьне́жня — 362-і дзень году (361-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 5 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 537 — адбылося ўрачыстае асьвячэньне Сафійскага сабору ў Канстантыноплі
- 1918:
- рада і ўрад БНР пераехалі ў Гародню
- адбылася нарада работнікаў Белнацкаму, ЦБ беларускіх сэкцыяў і прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б). На ёй былі вырашаныя пытаньні ўтварэньня ўраду Савецкай Беларусі ў складзе 16 чалавек.
- пачатак Велікапольскага паўстаньня ў Познані
- 1921 — створана Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў
- 1932 — у Савецкім Саюзе ўвялі прапіску пашпартоў
- 1945 — распачаў сваю дзейнасьць Міжнародны валютны фонд
- 1946 — заснаваная Львоўская школа падрыхтоўкі апэратыўных працаўнікоў
- 1965 — заснаваны Гомельскі хімічны завод
- 1979 — савецкае ўварваньне ў Аўганістан
- 1991:
- паміж Украінай і Беларусьсю усталяваныя дыпляматычныя стасункі
- Віетнам прызнаў незалежнасьць Рэспублікі Беларусь
- 2014 — Міхаіл Мясьніковіч зьняты з пасады прэм’ер-міністра Беларусі. Новым прэм’ерам прызначаны Андрэй Кабякоў
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг
- 1822 — Люі Пастэр, францускі мікрабіёляг і хімік
- 1888 — Яфім Бялевіч, дзяяч беларускага нацыянальнага руху
- 1893 — Ганна Караваева, чавецкая пісьменьніца
- 1901:
- Марлен Дытрых, амэрыканская артыстка і сьпявачка нямецкага паходжаньня
- Антон Жэбрак, беларускі генэтык, сэлекцыянэр, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.
- 1906 — Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца
- 1908 — Васіль Маркелаў, савецкі вайсковы дзяяч беларускага паходжаньня
- 1919 — Галіна Макарава, беларуская акторка
- 1923 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт
- 1931 — Юры Карачун, беларускі графік
- 1948 — Жэрар Дэпардзьё, францускі кінаактор
- 1950 — Харыс Алексію, грэцкая сьпявачка
- 1956 — Аляксандар Рогалеў, беларускі мовазнаўца
- 1971 — Сяргей Бадроў, расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст
- 1981 — Эмілі дэ Рэйвін, аўстралійская акторка
- 1985 — Адыль Рамі, францускі футбаліст клюбу «Сэвільля» і нацыянальнай зборнай Францыі
- 1989 — Джавід Гамзатаў, беларускі барэц грэка-рымскага (клясычнага) стылю, бронзавы прызэр Алімпіяды 2016 году.
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1585 — П’ер дэ Рансар, францускі паэт
- 1633 — Мялеці Сматрыцкі, царкоўны і грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік-палеміст
- 1827 — Ян Давід Голянд, кампазытар Рэчы Паспалітай нямецкага паходжаньня
- 1919 — Тэо дэ Мээстэр, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1925 — Зыгмунт Мінейка, грамадзкі дзяяч, вайсковец, навуковец, рэвалюцыянэр, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1938 — Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар, перакладнік
- 1972 — Лэстэр Боўлз Пірсан, канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Канады
- 1945 — Янка Есэнскі, славацкі паэт, празаік, перакладчык, выбітны прадстаўнік сучаснай славацкай літаратуры
- 1976 — Фёдар Сурганаў, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР
- 2010 — Тацяна Сапач, беларуская паэтка