Амбасада Ўкраіны ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Будынак украінскай амбасады ў Менску

Амбаса́да Ўкраі́ны ў Рэспу́бліцы Белару́сь — дыпляматычная місія Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў Менску па адрасе вул. Старавіленская, 51.

Задачы амбасады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай задачай Амбасады Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь ёсьць прадстаўленьне інтарэсаў Украіны, судзейнічаньне разьвіцьцю міждзяржаўных палітычных, эканамічных, культурных, навуковых і іншых сувязяў, а таксама абарона правоў і інтарэсаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Амбасада спрыяе разьвіцьцю добрасуседзкіх стасункаў паміж Украінай і Беларусьсю на ўсіх узроўнях, з мэтай забесьпячэньня гарманічнага разьвіцьця ўзаемінаў, а таксама супрацоўніцтва па пытаньнях, што ўяўляюць узаемную зацікаўленасьць. Амбасада выконвае таксама консульскія функцыі.

Гісторыя дыпляматычных стасункаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыпляматычныя стасункі паміж Украінай і Беларусяй устаноўленыя 27 сьнежня 1991. Амбасада Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь была адчыненая 30 чэрвеня 1992 року. Доўгі час занялі выбар і выдзяленьне зямлі пад амбасаду, а таксама ўласна будаўнічыя работы па ўзьвядзеньні ейнага будынку.

Будынак амбасады ўрачыста адкрыты 1 сьнежня 2000 (у 9-ю гадавіну Ўсеўкраінскага рэфэрэндуму) з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, прэм’ер-міністра Ўкраіны Віктара Юшчанкі, міністра замежных справаў Украіны Анатоля Зьленкі, а таксама прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімера Ярмошына і міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Міхаіла Хвастова.

Амбасадары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Уладзімер Жаліба (1992—1998)
  2. Анатоль Дронь (1998—2003)
  3. Пётар Шапавал(uk) (2003—2005)
  4. Валянцін Налівайчанка[прыбраць шаблён] (2005—2006)
  5. Ігар Ліхавы (2006—2010)
  6. Раман Бясьсьмертны (2010—2011)
  7. Віктар Ціханаў (2011—2012)
  8. Віктар Якубаў (2012—2013) ч. п.
  9. Міхаіл Ежэль (2013—2015)
  10. Валеры Джыгун (2015—2017) ч.п.
  11. Ігар Кізім (2017-)

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амбасада Ўкраіны знаходзіцца па адрасе Менск, вул. Старавіленская, 51. Генэральнае консульства Ўкраіны знаходзіцца па адрасе Берасьце, вул. Вароўскага, 19.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]