Люі Пастэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люі Пастэр
Louis Pasteur
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1822(1822-12-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Дале, Францыя
Дата сьмерці 28 верасьня 1895(1895-09-28)[1][3][4][…] (72 гады)
Месца сьмерці Сэн-Клю, Францыя
Прычына сьмерці спыненьне сэрца[d][5]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Парыскі ўнівэрсытэт
Занятак мікрабіёляг, хімік, прафэсар унівэрсытэту, біяхімік, сельскагаспадарнік, натураліст, біёляг, літограф, артыст, батанік
Навуковая сфэра мікрабіялёгія, хімія
Месца працы Парыскі ўнівэрсытэт
Лільскі ўнівэрсытэт
Страсбурскі ўнівэрсытэт
Унівэрсытэт Люі Пастэра
Вядомы як адкрывальнік існаваньня розных форм малекул, якія ажыцьцяўляюць паварот плоскасьці палярызацыі сьвятла ў розных напрамках
Навуковая ступень доктар мэдыцыны[d], доктар прыродазнаўчых навук[d], honoris causa[d] і доктар філязофіі
Навуковы кіраўнік Антуан Жэром Баляр[d][5]
Вучні Шарль Фрыдэль[d][5], Шарль Шамбэрлян[d][5] і Эміль Ру[d][5]
Бацька Жан-Жазэф Пастэр[d][5]
Дзеці Мары-Люіза Пастэр[d][5] і Jean-Baptiste Pasteur[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Люі́ Пастэ́р (па-француску: Louis Pasteur, 27 сьнежня 1822, Дале, Францыя — 28 верасьня 1895, Сэн-Клю, Францыя) — францускі хімік, біёляг і мікрабіёляг, вядомы адкрыцьцямі прынцыпаў вакцынацыі, мікробнай фэрмэнтацыі і пастэрызацыі. Люі зрабіў значны ўнёсак у вызначэньне прычынаў і правядзеньне прафіляктыцы захворваньняў. Ягоныя дасьледваньні выратавалі шмат жыцьцяў з тых часоў. Ён паменшыў сьмяротнасьць ад радзільнай гарачкі, і стварыў першыя вакцыны ад шаленства і сыбірскай язвы. Але найбольш вядомы шырокай публіцы за сваё вынаходніцтва тэхнікі апрацоўкі малака і віна, каб спыніць бактэрыяльнае забруджваньне, працэс цяпер называецца пастэрызацыяй. Ён лічыцца адным з трох галоўных заснавальнікаў бактэрыялёгіі, разам з Фэрдынандам Конам і Робэртам Кохам, і вядомы як «бацька мікрабіялёгіі»[7][8].

Пастэр абвергнуў вучэньне аб самазараджэньні. Пад эгідай Францускай акадэміі навук, ён паказаў, што ў стэрылізаваных і закрытых колбах мікраарганізмы ніколі не ўтвараюцца, аднак, у стэрылізаваных але адкрытых колбах мікраарганізмы могуць зьяўляцца і размножыцца[9]. Не зважаючы на тое, што Пастэр ня быў першым, хто прапанаваў тэорыю мікробаў, ягоныя экспэрымэнты паказалі ейную слушнасьць і пераканалі вялікую частку Эўропы ў ейным існаваньні. Пастэр зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне хіміі, асабліва на малекулярным узроўні ў галіне асымэтрыі некаторых крышталяў і рацэмізацыі.

Хоць Пастэр рабіў наватарскія экспэрымэнты, ягоныя рэпутацыя стала асацыявацца з рознымі спрэчкамі. Гістарычная пераацэнка ягоных працоўных дакумэнтаў і запісаў паказала, што ён практыкаваў падман, каб перемагчы сваіх супернікаў[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Дале, ва ўсходняй Францыі. Ягоны бацька, Жан Пастэр, быў гарбаром і вэтэранам эпохі напалеонаўскіх войнаў. Люі вучыўся ў каледжы ў Бэзансоне, а потым скончыў Парыскі ўнівэрсытэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафэсарам Страсбурскага, пазьней Лільскага і, урэшце, Парыскага ўнівэрсытэтаў. У сфэры мікрабіялёгіі Пастэр займаўся пераважна дасьледаваньнямі фэрмэнтацыі і закісаньня. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізычныя ўласьцівасьці віннай кісьлі, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісаньня, валодае аптычнай актыўнасьцю, у той час, як сынтэзаваная вінаградная кісьля гэтай уласьцівасьцю не валодае. Вывучаючы крышталі па мікраскопам, Пастэр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасьць палярызацыі па гадзіньнікавай стрэлцы, а другі — супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.

Пасьля гэтай працы ў 1849 годзе Пастэр быў назначаны прафэсарам хіміі Страсбурскага ўнівэрсытэту. Пазьней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму ўдасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі. Ад 1854 да 1857 году працаваў у Лілі. ў 1855 годзе распрацаваў вакцыну супраць шаленства. У 1861 годзе выявіў існаваньне мікробаў масьленакіслага браджэньня[11]. Выявіў, што дрожджы, што выклікаюць закісаньне піва, уяўляюць сабой жывыя арганізмы. Прытрымліваўся меркаваньня, што браджэньне выклікаецца жывымі мікраарганізмамі і, такім чынам, зьвязана выключна зь іхнай жыцьцядзейнасьцю У 1888 годзе ў Парыжы быў адчынены ўнівэрсытэт мікрабіялёгіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.

Люі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сэн-Клю недалёка ад Парыжу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б RKDartists (нід.)
  2. ^ Louis Pasteur (фр.)ministère de la Culture.
  3. ^ а б Louis Pasteur // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ Louis Pasteur // Who Named It? (анг.)
  5. ^ а б в г д е ё ж https://www.biography.com/people/louis-pasteur-9434402
  6. ^ а б https://www.sciencesetavenir.fr/archeo-paleo/patrimoine/hommage-a-pasteur-pour-cette-123e-annee-la-ceremonie-ne-s-est-pas-faite-en-presentiel-a-l-institut_147735
  7. ^ Feinstein, S (2008). «Louis Pasteur: The Father of Microbiology». Enslow Publishers, Inc. pp. 1–128. ISBN 978-1-59845-078-1.
  8. ^ Hook, Sue Vander (2011). «Louis Pasteur: Groundbreaking Chemist & Biologist». Minnesota, US: ABDO Publishing Company. pp. 8–112. ISBN 978-1-61758-941-6.
  9. ^ Seckbach, Joseph (editor) (2004). «Origins: Genesis, Evolution and Diversity of Life». Dordrecht, The Netherlands: Kluwer Academic Publishers. p. 20. ISBN 978-1-4020-1813-8.
  10. ^ Geison, Gerald L (1995). «The Private Science of Louis Pasteur». Princeton (N.J.): Princeton university press. ISBN 0-691-01552-X.
  11. ^ Анаэробы // Экалагічны слоўнік - Экологический словарь: Кніга для вучняў. Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00761-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]