Гомельскі хімічны завод
Выгляд
| Гомельскі хімічны завод | |
| Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Дэвіз | Мы паклапоцімся аб Вашым ураджаі |
| Заснаваная | 27 сьнежня 1965 (60 гадоў таму) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Гомель, вул. Хімзаводаўская, д. 5 |
| Ключавыя фігуры | Ігар Ляшэнка, Зьміцер Чарнякоў |
| Галіна | хімічная прамысловасьць |
| Прадукцыя | пэстыцыд, угнаеньне |
| Абарачэньне | ▲698,1 млрд рублёў (2010; 233,2 млн $) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▼74,9 млрд руб. (2010; 25 млн $) |
| Чысты прыбытак | ▼45,9 млрд руб (2010; 15,3 млн $) |
| Лік супрацоўнікаў | 2536 (2010) |
| Матчына кампанія | «Белнафтахім» (Менск) |
Го́мельскі хімі́чны заво́д — адзінае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасьці фасфатных угнаеньняў[1], заснаванае ў 1965 годзе, як супэрфасфатны завод. З 1968 г. мае сучасны назоў. У 2003 годзе завод акцыянавалі[2]. У 2015 г. 70% выручкі атрымалі ад паставак за мяжу, што зазвычай пераважна ажыцьцяўляюцца ў Польшчу, Летуву, Латвію і Ўкраіну[3].
У студзені 2023 году прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны сьпіс Украіны[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Белнафтахім» гатовы прадаць Гомельскі хімічны завод. Наша Ніва (26 ліпеня 2011). Праверана 4 траўня 2012 г.
- ↑ Гомельскі хімічны завод. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 4 траўня 2012 г.
- ↑ Яўген Пабалавец. Гомельскі хімічны завод 70 % прадукцыі пастаўляе за межы краіны // Белтэлерадыёкампанія, 7 траўня 2016 г. Праверана 12 траўня 2016 г.
- ↑ Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах (бел.) Новы час
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |