Марлен Дытрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марлен Дытрых
Marlene Dietrich
Marlene Dietrich in A Foreign Affair trailer.JPG
фота 1948 году
Імя пры нараджэньні Марыя Магдалена Дытрых
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1901
Месца нараджэньня Сьцяг Нямеччыны Бэрлін, Нямеччына
Дата сьмерці 6 траўня 1992 (90 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Францыі Парыж, Францыя
Прафэсія акторка
сьпявачка
Кар’ера 19191984
Узнагароды камандор ордэна Ганаровага легіёну, ганаровы грамадзянін Берліна, AFI's 100 Years... 100 Stars, камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры, Medal of Freedom, Knight of the Order of Leopold, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна, афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна, кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры, Knight of the National Order of Merit, German Film Awards
IMDb ID 0000017

Марлен Дытрых (па-нямецку: Marie Magdalene Dietrich, 27 сьнежня 1901 — 6 траўня 1992) — нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Магдалена Дытрых нарадзілася 27 сьнежня 1901 у Шэнэбэргу, раёне Бэрліна, у сям’і афіцэра паліцыі Луі Эрыха Ота Дытрыха і яго жонкі Ёханы Фэльзынг. Да 1918 наведвае сярэднюю школу ў Бэрліне. Адначасна вучыцца гульні на скрыпцы ў прафэсара Дэсаў. У 19191921 займаецца музыкай у Ваймары ў прафэсара Робэрта Райца; у Бэрліне паступае ў акторскую школу Макса Райнхарта.

З 1922 выконвае дробныя ролі ў розных бэрлінскіх тэатрах; у тым жа годзе ўпершыню зьяўляецца на экране.

17 траўня 1923 выходзіць замуж за адміністратара кінавытворчасьці Рудольфа Зыбэра, у сьнежні 1924 у іх нараджаецца дачка Марыя. У 1925 Марлен аднаўляе працу ў тэатры і кіно. Яе заўважаюць крытыкі, завучы яе нямецкай Грэтай Гарбу. У 1928 першыя запісы песень на пласьцінкі разам з ансамблем рэвю «Гэта лунае ў паветры». Праз год Джозаф фон Штэрнбэрг бачыць яе ў рэвю «Два гальштукі» і запрашае на ролю Лолы Лолы ў фільме «Блакітны анёл».

У лютым 1930 Марлен Дытрых падпісвае кантракт зь фірмай «Paramount Pictures» і 1 красавіка 1930, у дзень прэм’еры «Блакітнага анёла», пакідае Бэрлін.

Шэсьць фільмаў, якія яна здымае ў Галівудзе са Штэрнбэргам, прыносяць ёй сусьветную вядомасьць. «Д’ябал — гэта жанчына» (The Devil is a Woman, 1935) становіцца іх апошняй сумеснай працай. У 1939 Марлен Дытрых атрымлівае амэрыканскае грамадзянства. З сакавіка 1943 на працягу трох гадоў выступае з канцэртамі ў войсках.

З 1946 па 1951 зноў рэгулярна здымаецца ў кіно. Акрамя гэтага яна вядзе радыёперадачы і піша артыкулы ў гламурныя часопісы. У 1953 у Лас-Вэгасе пачынае новую пасьпяховую кар’еру сьпявачкі і канфэрансье. На экране Марлен Дытрых зьяўляецца ўсё радзей, пры гэтым сама выбірае ролі і здымаецца ў дробных сцэнах за вялікія грошы. У 1960 яна прыяжджае з гастролямі ў Заходнюю Нямеччыну, дзе ёй адмаўляюць у гасьціннасьці з прычыны яе пазыцыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. У 1963 зь велізарным посьпехам праходзяць яе канцэрты ў Маскве і Ленінградзе. У 1975 у выніку няшчаснага выпадку ў Аўстраліі (пералом шыйкі сьцягна) сканчае кар’еру.

Апошнія 13 гадоў свайго жыцьця Дытрых праводзіць у сваёй кватэры ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з вонкавым сьветам толькі пасродкам тэлефону. У 1979 у Нямеччыне выходзяць яе мэмуары. У 19821983 Максыміліян Шэль запісвае зь ёй на плёнку шматгадзіннае інтэрвію, якое выкарыстае затым у сваім дакумэнтальным фільме «Марлен».

Марлен Дытрых памерла 6 траўня 1992 у сваёй кватэры ў Парыжы — па афіцыйнай вэрсіі ў выніку парушэньня функцыі сэрца і нырак.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 24 ліпеня 2008 году на хаце ў раёне Шэнэбэрг, у якім нарадзілася Марлен Дытрых, была ўсталяваная памятная дошка ў яе гонар[1].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На доме Марлен Дытрых у Бэрліне зьявілася памятная дошка(рас.) // Радыё «Нямецкая хваля», 24 ліпеня 2008 г. Праверана 28 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марлен Дытрыхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў