20 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
20 лю́тага — 51-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 315 дзён (314 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1472 — Каралеўства Шатляндыя атрымала ў якасьці пасагу Аркнэйскія і Шэтландзкія астравы
- 1530 — каранацыя Жыгімонта Аўгуста
- 1816 — у Рыме адбылася прэм’ера опэры «Сэвільскі цырульнік»
- 1872 — у Нью-Ёрку адкрыўся Музэй Мэтраполітэн
- 1909 — француская газэта «Le Figaro» апублікавала «Маніфэст футурызму»
- 1918 — была выдадзеная Першая ўстаўная грамата да народаў Беларусі
- 1922 — Віленскі сойм пастанавіў далучыць Сярэднюю Літву да міжваеннае Польскае Рэспублікі
- 2002 — на зімовай Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) хакейная зборная Беларусі перамагла Швэцыю і ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла ў паўфінал
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1889 — Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч
- 1925 — Робэрт Олтман, амэрыканскі рэжысэр
- 1947 — Валеры Мазынскі, тэатральны рэжысэр, стваральнік менскага тэатру «Вольная сцэна»
- 1951 — Гордан Браўн, брытанскі палітык, лейбарыст, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 27 чэрвеня 2007
- 1959 — Аляксандра Наталі-Сьвят, польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў
- 1962 — Аляксей Шэдзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно
- 1967 — Курт Кабэйн, рок-сьпявак
- 1968 — Павал Выпых, польскі дзяржаўны дзяяч
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1054 — Яраслаў Уладзімеравіч, вялікі князь кіеўскі
- 1790 — Іосіф II, кароль Нямеччыны
- 1810 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, віленскі астраном і асьветнік
- 1963 — Канстанцін Галкоўскі, кампазытар, адзін з клясыкаў сучаснай беларускай музыкі
- 1963 — Канстантын Палікарповіч, беларускі археоляг
- 1988 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч
- 2000 — Анатоль Сабчак, расейскі палітычны дзеяч часоў «перабудовы», першы мэр Санкт-Пецярбургу
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 лютага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў