Фёдар Турук
Фёдар Турук | |
Дата нараджэньня | 20 лютага 1889 або 8 лютага 1889 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 ліпеня 1960 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, гісторык |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі нацыянальны камісарыят і Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва[d] |
Фёдар Фёдаравіч Турук (20 лютага 1889, вёска Балотца Наваградзкага павету — 20 ліпеня 1960) — беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Прафэсар (1921).
У 1915 скончыў гістарычна-філялягічны і археалягічны інстытут у Петраградзе. Выкладаў у гімназіях Менску і Масквы, а з сакавіка 1918 загадваў аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўнівэрсытэту і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве. 3 1919 працаваў загадчыкам беларускага пададдзела аддзела асьветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў сьвет першага зборніка Янкі Купалы на расейскай мове «Выбраныя вершы ў перакладах расейскіх паэтаў», які выдадзены ў 1919. Прымаў удзел у арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, з 1921 ягоны прафэсар. 3 1923 выкладнік Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. У 1923—1955 прафэсар ВНУ Масквы.
Аўтар працаў па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазыцыяў. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. С. 559
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.