Феафан Шырокі
Феафан Шырокі | |
Род дзейнасьці | генэрал-маёр авіяцыі (1944) |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1894 |
Месца нараджэньня | Міхалёва 2-е, Бортнікаўскі сельсавет, Бабруйскі раён |
Дата сьмерці | 20 студзеня 1979 (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Узнагароды |
Феафан Сергіёнак Шырокі (Fieafan Sierhijonak Šyroki; 16 кастрычніка 1894, Міхалёва 2-е, Бортнікаўская воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Бортнікаўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — ?) — савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр авіяцыі (1944).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1915 ў войску. Ад кастрычніка 1917 у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік Грамадзянскае вайны, баёў на Ўсходнім, Паўднёвым і Заходнім франтох, ліквідацыі бандытызму.
Скончыў Барысаўскую лётную школу (1924), курсы ўдасканаленьня пры ваеннай акадэміі імя Жукоўскага (1930). 5 ліпеня 1938 арыштаваны НКУС, абвінавачваўся па артыкуле 58-1«б»-11 — здрада Радзіме вайскоўцам. На момант арышту быў сябрам-кандыдатам у сябры УКП (б), камандзірам 20-е авіябрыгады; пражываў у сяле Чарнышоўка (Анучынскі раён, Прыморскі край, РСФСР). Пад сьледзтвам знаходзіўся ў турме гораду Варашылаў. Вызвалены 2 студзеня 1940 празь недаказанасьць складу злачынства.
У нямецка-савецкую вайну ад 1941 — намесьнік камандзіра цяжкай бамбавальнай авіядывізіі, камандзір авіядывізіі далёкага дзеяньня. Удзельнік баёў пад Масквой, Ленінградам, Сталінградам, Курскам, вызваленьня Ўкраіны, Беларусі, Вісла-Одраскай, Усходне-Прускай і Бэрлінскай апэрацыяў. 5 лістапада 1944 прызначаны генэрал-маёрам авіяцыі.
Ад 1946 у запасе, потым у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, мэдалямі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Беларускія генэралы
- Савецкія генэралы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Рэпрэсаваныя ў СССР