Перайсьці да зьместу

Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштайн»)
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein

Герб Крышпін
Тытулярны біскуп Салёнэнскі
1694 — няма зьвестак
Біскуп-суфраган віленскі
1694 — 1695
ПапярэднікУладыслаў Сільніцкі
НаступнікЯн Мікалай Згерскі
Біскуп жамойцкі
1695 — 1708
ПапярэднікКазімер Пац
НаступнікЯн Мікалай Згерскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1654
Памёр 14 жніўня 1708(1708-08-14)[1][2] або 1703
Пахаваны
Род Крышпін-Кіршэнштэйны
Бацькі Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Ганна Млоцкая[d]
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Ян Герані́м Кры́шпін-Кіршэнштэ́йн (каля 1654, Жамойць — 14 жніўня 1708, Кідуляй, цяпер Шацкі раён, Летува) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў гербу ўласнага Крышпін, сын Гераніма.

Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі й Падуанскім унівэрсытэце. У 1678 высьвечаны на сьвятара. Ад 1681 віленскі канонік, ад 1685 кусташ. У 1687—1695 рэфэрэндар духоўны ВКЛ. У 1694 менаваны тытулярным біскупам салёнэнскі й прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцьці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў перайшоў на швэдзкі бок. Пахаваны ў Віленскай катэдры.

  1. ^ Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein // NUKAT — 2002.
  2. ^ Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein // MAK (пол.)