Перайсьці да зьместу

Сяргей Нікіфарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Нікіфарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1978(1978-02-18)[1] (48 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995 Шахцёр Салігорск 2 (0)
1997 Дынама-93 14 (1)
1998—2011 Шахцёр Салігорск 291 (87)
Трэнэрскія клюбы
2015—2016 Шахцёр Салігорск
2019 Шахцёр Салігорск
2020—2022 Шахцёр Петрыкаў

Сяргей Нікіфарэнка (нар. 18 лютага 1978 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].

Выхаванец салігорскай ДЮСШ, дзе першым трэнэрам футбаліста быў Канстанцін Краўцоў. Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у родным Салігорску, дэбютаваўшы ў складзе «Шахцёра». На пачатковым этапе кар’еры лекары зьвярталі ўвагу на магчымыя праблемы з сэрцам, але пасьля пераходу ў «Дынама-93» паводле словаў Нікіфарэнкі, больш засьцярогаў на гэты конт не было[3]. У 1998 годзе вярнуўся ў «Шахцёр», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. З сэзону 2000 году некалькі сэзонаў запар адзначаўся ў чэмпіянаце ня менш за 10 разоў на год.

У 2003 годзе ўлучыў свой 50-й гол у чэмпіянатах краіны, стаўшы 20-м футбалістам Беларусі, які дамагліся такога паказьніку[4]. Дзеля гэтага нападніку спатрэбілася згуляць 163 матчы[4]. У 2004 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі, але ў фінальным матчы атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць частку сэзону[3]. У 2025 годзе быў сярод лідэраў каманды, і менавіта дзякуючы бліскучым выступам Нікіфарэнкі «Шахцёр» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Гулец у тым сэзоне паклаў на свой рахунак 12 галам у айчынным першынстве.

У 2015—2016 гадах зьяўляўся галоўным трэнэрам салігорскага «Шахцёру»[5]. Пасьля ачольваў дубль салігорскага клюбу. У 2020 годзе стаў галоўным трэнэрам петрыкаўскага «Шахцёра» наваствораны дзеля ўдзелу ў Другой лізе фарм-клюб салігорскай каманды[6]. Перад пачаткам 2022 году пакінуў клюб і ў красавіку 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі склад Аляксандра Юрэвіча ў берасьцейскім «Дынама»[7], але да канца сэзону пакінуў каманду.