Ігар Малашчыцкі
| Ігар Малашчыцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 чэрвеня 2002[1] (24 гады) | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Берасьце | |
| Нумар | 35 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2025 | Шахцёр Салігорск | 5 (0) |
| 2021 | → Шахцёр Петрыкаў | 1 (0) |
| 2022 | → Арсэнал Койданаў | 0 (0) |
| 2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 3 (0) |
| 2024 | → Шахцёр Петрыкаў | 11 (0) |
| 2025 | → Тарпэда-БелАЗ | 6 (0) |
| 2025 | → Тарпэда-БелАЗ-2[d] | 3 (0) |
| 2026— | Дынама Берасьце | |
І́гар Малашчы́цкі (нар. 6 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, брамнік берасьцейскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра». У пачатку 2018 году далучыўся да дублюючага складу каманды, а з наступнага году часам трапляў у заўякі асноўнай каманды. У 2020 годзе двойчы згуляў у складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У жніўні 2021 году дзеля здабыцьця гульнявога досьведу быў выпраўлены ў арэнду ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. Свой дэбютны матч у розыгрышы Першай лігі згуляў 21 лістапада 2021 году супраць «Слоніму-2017». У лютым 2022 году гулец на правах арэнднага пагадненьня прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу», аднак першую палову сэзону на пляцоўцы не зьяўляўся. У выніку брамнік быў адкліканы з арэнды і зноў накіраваны ў петрыкаўскі «Шахцёр», дзе свой першы матч сэзону правёў 17 верасьня 2022 году супраць «Астраўца», замяніўшы на 86-й хвіліне Паўла Шчарбачэню. Сваю адзіную сустрэчу сэзону цалкам Малашчыцкі згуляў толькі 12 лістапада, калі абараняў браму ў матчы супраць «Ліды». Рыхтавацца да сэзону 2023 году пачаў поруч з салігорскім «Шахцёрам», дзе быў адным з рэзэрвовых брамнікаў. 21 ліпеня 2024 году згуляў за салігорцаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Івацэвічаў». 4 жніўня абараняў браму клюбу ў матчы чэмпіянату супраць «Нафтану». Сэзон 2024 году пачаў у складзе рэзэрвовай каманды клюбу, якая спаборнічала ў Першай лізе, а таксама працягваў часам гуляць за салігорскую дружыну ў элітным дывізіёне айчыннага першынства. У лютым 2025 году на сэзон быў арэндаваны жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[3][4]. У сьнежні 2025 году гулец паведаміў, што далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[5]. Дэбютаваў за клюб 9 красавіка 2026 году ў матчы супраць «Іслачы».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2018 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой дэбютаваў у жніўні ў таварыскім матчы супраць аднагодак Латвіі. У сакавіку 2019 году браў удзел з камандай у адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы да 17 гадоў. Таксама выклікаўся на зборы зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Igor Malashchitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Голкипер Малащицкий стал игроком петриковского «Шахтера» (рас.) Football.by.
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» арендовало голкипера у «Шахтера» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-01). Праверана 2025-03-23 г.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовал вратаря у "Шахтера" (рас.). Football.by (2025-02-01). Праверана 2025-03-23 г.
- ↑ Брестское "Динамо" подписало нового вратаря. football.by (01.01.2026).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway