Цяжарнасьць чалавека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цяжарная жанчына

Цяжарнасьць чалавека (лац. Graviditas) — выношваньне жанчынай плода ад апладненьня да родаў. Зь яе надыходам у жанчыны спыняюцца плоцевыя цыклы, павялічваецца патрэба ў пажыўных рэчывах і вітамінах, зьніжаецца тонус маціцы для папярэджваньня выкідыша. Звычайна доўжыцца 9 месяцаў (280 дзён). Аплодненыя заплодкаваныя вузы рухаюцца па маціцавай трубе ў маціцу і ўкараняюцца ў яе сьценку. На месцы ўкараненьня ўтвараецца пляцэнта. Аб’ём маціцы павялічваецца ў 500 разоў, яе маса ў 25 разоў[1].

Этапы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

William Hunter, Anatomia uteri humani gravidi tabulis illustrata, 1774

Апладненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апладненьне настае праз асемяненьне і ўяўляе сабой зьліцьцё мужчынскай і жаночай плоцевых вузаў (гамэтаў). Ёсьць асновай плоцевага размнажэньня ў чалавека. У выніку апладненьня ўтвараецца зыгота, якая дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплёідны(be) набор храмасомаў, уласьцівы саматычным вузам арганізму, і забясьпечваецца перадача спадчынных прыкметаў ад бацькоў[2].

Працэс апладненьня адбываецца ў некалькі крокаў, і перапыненьне любога зь іх можа прывесьці да няўдачы. На пачатку працэсу кнура перажывае шэраг зьмяненьняў, бо эякуляваная кнура не валодае дастатковымі магчымасьцямі да апладненьня[3], яна павінна прайсьці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае ейную рухомасьць і дэстабілізуе ейныя мэмбраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, фэрмэнтатыўнага пранікненьня праз жорсткую мэмбрану заплодкавай вузы, зоны пэлюцыда, якая атачае заплодкавую вузу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Семяненя. Цяжарнасць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 191. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  2. ^ Апладненне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 428. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  3. ^ «Fertilization». Vivo.Colostate.edu (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Цяжарнасьць чалавекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў