Перайсьці да зьместу

Арганізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Губа, які паразытуе на дрэве

Аргані́зм (па-лацінску: organismus ад лац. organizo — устройваю, надаю дакладны выгляд, ад стар.-грэц. ὄργανον — прылада) — жывая істота, часткі якой — органы — уплываюць адна на адну так, што яны функцыянуюць разам як стабільнае цэлае. Жывыя арганізмы — галоўны прадмет вывучэньня ў біялёгіі. Для зручнасьці ўсе арганізмы разьмяркоўваюцца й клясыфікуюцца па розных групах і катэгорыях, якія складаюць біялягічную сыстэму іхных клясыфікацыяў.

Навуковая клясыфікацыя ў біялёгіі арганізмы лічыць сынонімам да слова жыцьця на Зямлі. На падставе тыпу вузаў, арганізмы могуць быць падзеленыя на дзьве асноўныя групы: пракарыёты й эўкарыёты. Пракарыёты ўяўляюць сабой два асобных дамэна: бактэрыі й археі. Эўкарыятычныя арганізмы маюць аформленае ядро ў вузе, а таксама ўтрымліваюць арганэлы[1]. Грыбы, жывёлы й расьліны зьяўляюцца прыкладамі эўкарыётаў. Большасьць арганізмаў маюць вузавую будову. Фармаваньне цэласнага арганізма ёсьць працэсам, які складаецца з дыфэрэнцыяваньня структураў, як то вузаў, тканінаў, органаў, і функцыяў і іхнай інтэграцыі як у антагенэзу, гэтак і ў філягенэзу.

Паводле ацэнкак на сёньня на Зямлі жывуць ад 10 мільёнаў да 14 мільёнаў відаў жывых арганізмаў[2], зь якіх толькі каля 1,2 мільёна зьяўляюцца зарэгістраванымі й вывучанымі[3]. Больш за 99% усіх відаў, што складае больш за пяць мільярдаў відаў[4], што калі-небудзь жылі, на сёньня зьяўляюцца вымерлымі[5][6]. У 2016 годзе быў ідэнтыфікаваны набор з 355 генаў ад апошняга ўнівэрсальнага агульнага продка ўсіх жывых істотаў[7].

Многія арганізмы арганізаваныя ў супольнасьці (напрыклад, сям’я, працоўны калектыў у людзей).

  1. ^ Cavalier-Smith T. (1987). «The origin of eukaryotic and archaebacterial cells». Annals of the New York Academy of Sciences. 503: 17–54. Bibcode:1987NYASA.503...17C. doi:10.1111/j.1749-6632.1987.tb40596.x. PMID 3113314.
  2. ^ G. Miller; Scott Spoolman (2012). «Environmental Science - Biodiversity Is a Crucial Part of the Earth's Natural Capital». Cengage Learning. — С. 62. — ISBN 1-133-70787-4.
  3. ^ Mora, C.; Tittensor, D.P.; Adl, S.; Simpson, A.G.; Worm, B. (23 August 2011). «How many species are there on Earth and in the ocean?». PLOS Biology. 9 (8): e1001127. doi:10.1371/journal.pbio.1001127. PMID 21886479.
  4. ^ Kunin, W.E.; Gaston, Kevin, eds. (31 December 1996). «The Biology of Rarity: Causes and consequences of rare—common differences». ISBN 978-0412633805.
  5. ^ Stearns, Beverly Peterson; Stearns, S. C.; Stearns, Stephen C. (2000). «Watching, from the Edge of Extinction». Yale University Press. ISBN 978-0-300-08469-6.
  6. ^ «Prehistory's Brilliant Future». New York Times.
  7. ^ «Meet Luca, the Ancestor of All Living Things». New York Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў