Кнура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Народак і заплодкавая вуза
Чалавечая кнура ў кубку Пэтры
Чэлес падчас эякуляцыі

Кнура́[1], таксама — спэ́рма (ад грэц. σπερμα — насеньне, эякулят) — вадкасьць (каламутная, глейкая, сьветла-шэрага колеру), вылучаная пры плоцевым акце мужчынамі, а таксама самцамі жывёлаў. Складаецца з народкаў і насеннай вадкасьці. Таксама чалавечая кнура ўтрымлівае мноства кампанентаў: розныя фэрмэнты, серу, медзь, магн, вапень, вітамін C і B12, фруктозу, вітаміны, якія спрыяюць выжываньню народкаў і забяспечваюць ім руханьне ў насеннай вадкасьці. Кнура вырабляецца ў насенных бурбалках, якія знаходзяцца ў вобласці таза. Акрамя таго, насенныя бурбалкі ўтрымліваюць 15 розных вылучэньняў прадсталёвай залозы, якія стымулююць цягліцавыя скарачэньня і пашырэньне крывяносных сасудаў. Працэс, які прыводзіць да выхаду кнуры, называецца эякуляцыя .

Склад кнуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэчывы, якія змяшчаюцца ў кнуры: аскарбінавая кісьля, характэрныя для кожнай групы крыві антыцелы, халестэрын, халін, цытрынавая кісьля, фруктоза, дэзаксірыбануклеінавая кісьля, даказагексаенавая кісьля, ціанакабаламін, глутаціён, іназіт, малочная кісьля, спермін, мачавіна, гіалуранідаза, гіалуронавая кісьля, піраразынковая кісьля, пірымідын, спермідын, мачавая кісьля, іёны Zn2+, Cl-, Ca2+, Mg2+, NO3-, PO43-, K+, Na+.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кнурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў