Перайсьці да зьместу

Беларусь у асобах і падзеях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларусь у асобах і падзеях
Тып мэдыя-сховішча
Даступныя мовы беларуская мова, расейская мова і ангельская мова
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Аўтар Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Камэрцыйны? не
bis.nlb.by/by

«Беларусь у асобах і падзеях» – беларуская он-лайн-энцыкляпэдыя, якая падтрымліваецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс дазваляе апэратыўна атрымліваць пэўныя зьвесткі пра Беларусь, не зьвяртаючыся да шматлікіх даведкавых і энцыкляпэдычных выданьняў.

Зьмяшчае інфармацыю пра:

  • найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадзка-палітычнай, культурнай і іншых сфэрах жыцьця краіны;
  • вядомых людзях, якія зрабілі значны ўнёсак у навуковую, культурную й духоўную спадчыну Беларусі;
  • мэмарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды;
  • установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафэсійныя творчыя калектывы;
  • віды спорту, што атрымалі разьвіцьцё ў краіне;
  • беларускія пэрыядычныя выданьні;
  • абʼекты, якія зьяўляюцца першымі ці ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опэра й інш.).

Фактаграфічная інфармацыя дапоўнена біяграфічнымі й гістарычнымі даведкамі, ілюстрацыйным матэрыялам, бібліяграфічнымі зьвесткамі пра друкаваныя публікацыі, спасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]