Перайсьці да зьместу

Сухопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сухопаль
трансьліт. Suchopaĺ
Крыжаўзьвіжанская царква
Крыжаўзьвіжанская царква
Першыя згадкі: 1641
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Сухопальскі
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва: 393 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225161[1]
СААТА: 1256865086
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′28.7″ пн. ш. 24°10′21.6″ у. д. / 52.657972° пн. ш. 24.172667° у. д. / 52.657972; 24.172667Каардынаты: 52°39′28.7″ пн. ш. 24°10′21.6″ у. д. / 52.657972° пн. ш. 24.172667° у. д. / 52.657972; 24.172667
Сухопаль на мапе Беларусі ±
Сухопаль
Сухопаль
Сухопаль
Сухопаль
Сухопаль
Сухопаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сухо́паль[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Сухопальскага сельсавету.

Знаходзіцца за 31 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 120 км ад Берасьця, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2010 год — 393 жыхары.

Вядомая з 1641 году ў складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.

У 1680 року тут збудаваная праваслаўная царква і створаная парафія. У 1757 року яна налічвала 733 вернікі, у 1769 — 251 сям’ю (з улікам прыхаджанаў з вакольных вёсак). Вядома, што ад стварэньня парафіі царкву наведвалі жыхары Белавежы. Каля 1782 року Сухопальская царква згарэла, аднак белавежцы карысталіся паслугамі ўзьведзенай на яе месцы капліцы да 1800—1801 рокаў, калі ўрэшце было скончанае будаўніцтва царквы ў Белавежы[3]. У 1759 року ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор.

1795 — у складзе Расейскай імпэрыі. Сьпярша падараваная Пятру Румянцаву-Задунайскаму, на пачатку XIX стагодзьдзя належала Энгельгарту. У другой палове XIX стагодзьдзя вёска, асада і маёнтак Сьпінкаў[4] у аднайменнай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У 1886 року ў вёсцы 227 жыхароў, 20 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, школа, кузьня, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 267 жыхароў, 50 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, народная вучэльня, карчма.

Ад 1921 — у складзе Польшчы, цэнтар гміны Белавескага, Бельскага паветаў Беластоцкага ваяводзтва, урэшце Пружанскага павету Палескага ваяводзтва (ад 1926).

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 цэнтар сельсавету ў Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року 494 жыхары; у 2003 — 417 жыхароў, 163 двары.

  • 2010 год — 393 жыхары
  • 2005 год — 420 жыхароў, 157 двароў[6]
  • 1999 год — 444 жыхары
  • 1921 год — 185 жыхары, 36 двароў[7]

У 2008 року на базе ВА «Сухопаль» утвораны аграгарадок «Сухопаль», які ўлучае 8 населеных пунктаў[8].

Дзейнічаюць шпіталь, сярэдняя школа і дзіцячы садок на ейнай базе, бібліятэка, клюб, аддзяленьне сувязі, крама.

Рамонтна-мэханічная майстэрня, вэтпункт.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Сухопаль праходзяць аўтамабільныя дарогі Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы, Н522 Доўгае — Сухопаль — Боркі і Н544 ЧапяліМурава — Сухопаль[9].

Аднайменная вёска

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Архангельскім раёне Башкартастану (Расея) існуе аднайменная вёска(ru), заснаваная беларусамі меркавана ў пачатку XX стагодзьдзя[11].

  1. ^ Алфавитный список улиц по Сухополь (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 8 лістапада 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 254
  3. ^ Historia parafii (пол.). Białowieża — Parafia Prawosławna św. Mikołaja w Białowieży. Праверана 8 лістапада 2011 г.
  4. ^ Suchopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 629
  5. ^ Suchopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 538
  6. ^ Сухопаль // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 538
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.
  8. ^ Агрогородок «Сухополь» (рас.). ОАО «Журавлиное». Праверана 8 лістапада 2011 г.
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 21 красавіка 2012 г.
  10. ^ Притульчик Антонина Иосифовна (рас.) База данных «Кто есть кто в Республике Беларусь». «Энцыкляпэдыкс». Праверана 21 красавіка 2012 г.
  11. ^ Сухополь (рас.) Генеалогия и архивы Праверана 8 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сухопальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў