Мурава (Берасьцейская вобласьць)
Мурава | |
трансьліт. Murava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Сухопальскі |
Вышыня: | 172 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 554 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225160[1] |
СААТА: | 1256865061 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′27.676″ пн. ш. 24°13′32.102″ у. д. / 52.64102111° пн. ш. 24.22558389° у. д.Каардынаты: 52°38′27.676″ пн. ш. 24°13′32.102″ у. д. / 52.64102111° пн. ш. 24.22558389° у. д. |
± Мурава |
Мура́ва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Пружанаў, 42 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Налічвала 103 дымы, 824 мешканцаў. Праваслаўная Траецкая царква, капліца, школа[3]. У 1897 годзе — 1236 жыхароў, 187 двароў, народная вучэльня, царква, кузьня, крама, хлебазапасны магазін.
За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. Была адчыненая чатырохгадовая, а пасьля шасьцігадовая школа з навучаньнем на польскай мове. Вёска зьяўлялася сядзібай Хрысьціянскага зьвязу пяцідзясятнікаў, колькасьць вернікаў тут складала амаль 100 чалавек[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1921 год — 489 жыхароў[5]; 1970 год — 817 жыхароў; 1999 год — 577 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 593 жыхары, 239 двароў; 2005 год — 599 жыхароў, 230 двароў[6]; 2010 год — 554 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ААТ «Мурава» (сельская гаспадарка), рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.
Дзіцячы садок, сярэдняя школа, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, Дом культуры, аддзяленьне сувязі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільныя дарогі Н544 Чапялі — Мурава — Сухопаль, Н548 Янаўшчына — Мурава і Н555 Мурава — Бакуны[7].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Казанскага абразу Божай Маці (1996) — аб’ект сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
- Могілкі нямецкіх жаўнераў Першай сусьветнай вайны (1915—1918)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даніла Комса — адзін з пачынальнікаў пяцідзясятніцкага руху на Пружаншчыне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Мурава (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 7 лістапада 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 253
- ^ Murawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 361
- ^ Aleksander Wysocki. Protestanci—poleszucy w świetle dokumentów Centralnego Archiwum Wojskowego. — С. 6.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 8.
- ^ Мурава // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 522
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 29 студзеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.