Перайсьці да зьместу

Вялікі Красьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі Красьнік, трансьліт. Vialiki Kraśnik
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Сухопальскі
Часавы пас
Каардынаты 52°43′16″ пн. ш. 24°09′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 33 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225135[1]
СААТА 1256865006
Нумарны знак 1
Вялікі Красьнік на мапе Беларусі ±
Вялікі Красьнік
Вялікі Красьнік
Вялікі Красьнік
Вялікі Красьнік
Вялікі Красьнік
Вялікі Красьнік

Вялі́кі Кра́сьнік[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 31 км на паўночны захад ад Пружанаў, 48 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 314 жыхароў, 54 двары, хлебазапасная крама. На пачатку XX стагодзьдзя 332 жыхары.

За польскім часам — асада сьпярша ў гміне Носкі[4], а з 1926 року — у гміне Руднікі[5] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 232 жыхары (перапіс); 1999 год — 88 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 69 жыхароў, 34 двары; 2005 год — 59 жыхароў, 33 двары[6]; 2010 год — 33 жыхары

Аўтамабільная дарога Н522 ДоўгаеСухопальБоркі[7].

  1. Алфавитный список улиц по Большой Красник (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 6 лютага 2012 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 253
  3. Kraśnik (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 159
  4. Kraśnik, асада. Radzima.net. Праверана 21 красавіка 2012 г.
  5. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 21 красавіка 2012 г.
  6. Вялікі Краснік // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 500
  7. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 21 красавіка 2012 г.