Папялёва
Выгляд
| Папялёва, трансьліт. Papialiova | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Сухопальскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 176 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′06″ пн. ш. 24°05′37″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 126 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225135[1] |
| СААТА | 1256865076 |
| Нумарны знак | 1 |
| Папялёва на мапе Беларусі ± Папялёва | |
Папялёва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя тут праходзіў гандлёвы шлях зь Берасьця ў Горадню (праз Шарашоў, Сухопаль, Папялёва і Сьвіслач).
За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
8 жніўня 1812 року на ўчастку між Папялёвам і Сухопалем у Шарашоўскім старостве адбыўся бой паміж авангардам расейскіх войскаў пад кіраўніцтвам Лямбэрта і саксонскім корпусам Рэнье.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 126 чалавек
- 1999 год — 319 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзіцячы аздараўленчы лягер «Папялёва».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прысядзібны парк (XIX стагодзьдзе)
- Братэрская магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Сатараў (XIX стагодзьдзе)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Купрэеў — беларускі паэт, працаваў у вясковай школе настаўнікам з 1988 року
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Попелево (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 253
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — S. 786
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Банк законаў Праверана 31 студзеня 2012 г.