Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Сухопаль)
Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Крыжаўзьвіжанская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сухопаль |
Каардынаты | 52°39′26″ пн. ш. 24°10′20″ у. д. / 52.65722° пн. ш. 24.17222° у. д.Каардынаты: 52°39′26″ пн. ш. 24°10′20″ у. д. / 52.65722° пн. ш. 24.17222° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі |
Дата заснаваньня | 1903 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Сухопалі Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1903 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква збудаваная на месцы старой драўлянае царквы, якая была заснаваная меркавана ў канцы XVII стагодзьдзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асьвечаны 26 кастрычніка 1903.
Храм дзейнічаў бесьперапынна і за савецкім часам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак у пляне мае чатырохчасткавую прадольна-восевую кампазыцыю, якую ўтвараюць трохярусная званіца, прастакутная сталоўка, кубападобны асноўны аб’ём і пяцігранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і васьміграннага барабану асноўнага аб’ёму. Уваходы ў выглядзе тамбураў аздобленыя кутнявымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прастакутнымі панэлямі, аб’ёмы дэкараваныя прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, кутнявымі лапаткамі.
Царква — помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ д. Сухополь. Храм в честь Воздвижения Креста Господня (1903) (рас.) Праваслаўе.By Праверана 28 верасьня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000652 |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Сухопаль) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў