Перакуль
Выгляд
| Перакуль | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Ціскаўшчыны |
| Вусьце | Сула |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 24 км |
| Плошча басэйну | 88 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 3,4% |
Пераку́ль (Перака́тка) — рака ў Беларусі, левы прыток Сулы (басэйн Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4%[1].
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Рубяжэвічы.
Пачынаецца на ўсход ад в. Ціскаўшчыны, цячэ на паўднёва-заходняй ускраіне Менскага ўзвышша, упадае ў Сулу на паўднёвым ўсходзе ад в. Рудні Стаўпецкага раёну[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 167.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 286.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.