Стромкі Бераг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 00:31, 3 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Рака Сьвіслач у раёне Губэрнатарскага саду. Удалечыні пачынаецца прадмесьце Стромкі Бераг

Стро́мкі (Круты́) Бе́раг, прадмесьце Стромкі Бераг — гістарычны раён Менску, разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на поўдзень ад Губэрнатарскага саду.

На захадзе ад Стромкага Берага месьцяцца Кашары, на паўночным захадзе — цэнтральны раён Новае Места, на паўночным усходзе — Даўгабродзкае прадмесьце, на поўдні — Архірэйская Слабодка.[1]

Гісторыя

У пачатку XX ст. Стромкі Бераг ўваходзіў ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава, Новазагарадная, Іванаўская , Старазагарадная (Азгура), Саламяная, Сьлясарная, Правіянцкая (Захарава) вуліцы.[2]

Старыя адрасы

  • Шпітальная, 37. Вайсковы лязарэт. Дзейнічаў з 1840 року. У 1910 року налічваў 200 ложкаў. У 1914 року ператвораны ў вайсковы шпіталь. Будынак захаваўся (перабудаваны), стаіць на рагу цяперашніх вуліц Фрунзэ і Першамайскай.[3]
  • Шпітальная, 39. Менская вайсковая мукамольня і хлебапякарня. Пабудаваная ў 1887 року. Першае значнае прадпрыемства ў месьце з паравым рухавіком. Пабудова ўцалела, знаходзіцца на рагу вуліц Першамайскай і Фрунзэ (корпус Менскага халадзільнага камбінату №1).[4]

Сучаснасьць

Назва прадмесьця нідзе не ўжываецца.

Крыніцы

  1. ^ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленьнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  3. ^ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297
  4. ^ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 246—247

Літаратура