Старая Рудня (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старая Рудня
Першыя згадкі: XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Стараруднянскі
Насельніцтва: 848 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218868036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′12″ пн. ш. 30°16′31″ у. д. / 52.83667° пн. ш. 30.27528° у. д. / 52.83667; 30.27528Каардынаты: 52°50′12″ пн. ш. 30°16′31″ у. д. / 52.83667° пн. ш. 30.27528° у. д. / 52.83667; 30.27528
Старая Рудня на мапе Беларусі ±
Старая Рудня
Старая Рудня
Старая Рудня
Старая Рудня
Старая Рудня
Старая Рудня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стара́я Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 848 чал. (2010). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін і за 68 км ад Гомелю.

На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1816 году вёскі Старая Рудня і Новая Рудня. Пазьней гэтыя вёскі аб’ядналіся і паводле рэвізіі 1858 году ва ўладаньні Антонавых-Жукоўскіх. Празь вёску праходзіла паштовая дарога з Гомелю ў Жлобін. Мясцовыя майстры славіліся гафтам, у тым ліку расшыўкай жаночых галаўных убораў бісерам і дробнымі пацеркамі. Дваране Сеняжыцкія валодалі ў 1861 годзе 8106 дзесяцінамі зямлі, карчмой, вадзяным млынам, валюшняй і дзёгцевым заводам. З уводам у эксплюатацыю ў лістападзе 1873 году чыгункі Бабруйск — Гомель пачала працаваць чыгуначная станцыя. Дзейнічалі Мікалаеўская царква (перабудаваная ў 1854), хлебазапасная крама і народнае вучылішча (у 1889 — 30 вучняў). У 1885 годзе дзейнічалі царква, школа. Цэнтар Стараруднянскай воласьці (да 9 траўня 1923 году), у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 39 вёсак з агульнай колькасьцю 947 двароў, у 1910 годзе — 85 паселішчаў з 1547 дварамі. З 1892 году працаваў бровар. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся мэдычны пункт, 4 ветракі, кузьня, алейня, крама. З 1900 году працавала 3-летняя школа, пры якой мелася бібліятэка. У 1909 — вінная крама, 1750 дзесяцін зямлі. У аднайменным фальварку 70 жыхароў, 4300 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе створана спажывецкае таварыства. Дзейнічаў рэктыфікацыйны завод (у 1913 годзе 41 працоўны).

З 20 жніўня 1924 году цэнтар Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Рудня», працавалі 2 кузьні і вятрак. 4 жыхара загінулі ў часе савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў створаны атрад народнага апалчэньня. З 1942 году дзейнічала падпольная група (кіраўнікі А. П. Капусцін і М. Г. Маршын). Акупанты спалілі 49 двароў і забілі 17 жыхароў. Вызваленая 4 сьнежня 1943 году. У лютым 1944  у вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. У баях каля вёскі ў 1941 і 1944 гадох загінуў 121 савецкі салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі; у ліку пахаваных генэрал-лейтэнант Л. Г. Пятроўскі, які ў жніўні 1941 году загінуў у баі каля вёскі Рудзенка, яго імем названая вуліца і сярэдняя школа ў вёсцы, вуліца ў Жлобіне). 178 жыхароў загінулі на фронце.

У 1966 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Верны, Зарэчча, Талстоўскі. Цэнтар калгасу імя С. М. Кірава. Працуюць сярэдняя школа, Палац культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, 2 крамы.

У склад Стараруднянскага сельсавету ўваходзілі да 1966 году пасёлкі Верны, Зарэчча, Талстоўскі (у наш час не існуюць).

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з трох падзеленых чыгункай і ракою частак: паўночнай (да просталінейнай, мэрыдыянальнай арыентацыі вуліцы далучаюцца 2 кароткія вуліцы), паўднёвай (да кароткай просталінейнай мэрыдыянальнай вуліцы далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы) і ўсходняй (просталінейная шыротная вуліца і невялікая адасобленая забудова каля чыгуначнай станцыі). У 1986 годзе пабудаваныя цагляныя дамы на 50 кватэраў, у якіх месьціліся перасяленцы зь вёскі Акопы і іншых населеных пунктаў Нараўлянскага раёну, якія пацярпелі ад радыяцыйнага забруджваньня пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1816 — у вёсцы Старая Рудня: 20 двароў, 79 жыхароў, у вёсцы Новая Рудня: 23 двары, 128 жыхароў; 1858 — 49 двароў, 366 жыхароў; 1897 — 138 двароў, 924 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 — 904 жыхары; 1925 — 259 двароў; 1940 — 405 двароў, 1700 жыхароў; 1959 — 1062 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 1043 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 442 гаспадаркі, 982 жыхары[2]; 2010 — 848 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]