Калыбаўка
Калыбаўка | |
трансьліт. Kalybaŭka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 105 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Паштовы індэкс: | 247240 |
СААТА: | 3218868021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′48″ пн. ш. 30°9′47″ у. д. / 52.86333° пн. ш. 30.16306° у. д.Каардынаты: 52°51′48″ пн. ш. 30°9′47″ у. д. / 52.86333° пн. ш. 30.16306° у. д. |
± Калыбаўка |
Калы́баўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 105 чалавек. Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 83 км ад Гомелю.
На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе зь лесам. На ўсходзе мэліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прамалінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся піцейны дом. У 1909 годзе 659 дзесяцін зямлі, школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 году акупанты спалілі 83 двары, забілі 3 жыхароў. 64 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Бабоўскі» (цэнтар — вёска Бабоўка).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 90 жыхароў мужчынскага полу; 1897 год — 348 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, 401 жыхар; 1940 год — 85 двароў; 1959 год — 278 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 120 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 52 гаспадаркі, 112 жыхароў[2]; 2010 год — 105 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.