Амэрыка (Гомельская вобласьць)
Выгляд
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Амэрыка (неадназначнасьць), Савецкі.
Амэрыка | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′43″ пн. ш. 30°15′20″ у. д. / 52.84528° пн. ш. 30.25556° у. д.Каардынаты: 52°50′43″ пн. ш. 30°15′20″ у. д. / 52.84528° пн. ш. 30.25556° у. д. |
± Амэрыка |
Амэ́рыка[1] (з 30 ліпеня 1964 году[2] — Саве́цкі[1]) — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 4 чал. (2010). Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 78 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібная.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты спалілі 11 двароў, забілі 2 жыхароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 10 двароў; 1930 — 44 жыхары; 1940 — 12 двароў, 57 жыхароў; 1959 — 22 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 5 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 3 жыхары[3]; 2010 — 4 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.