Рудзенка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рудзенка
Першыя згадкі: XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 45 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′26.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 52.79075° пн. ш. 30.259389° у. д. / 52.79075; 30.259389Каардынаты: 52°47′26.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 52.79075° пн. ш. 30.259389° у. д. / 52.79075; 30.259389
Рудзенка на мапе Беларусі ±
Рудзенка
Рудзенка
Рудзенка
Рудзенка
Рудзенка
Рудзенка

Ру́дзенка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзенка. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 45 чал. (2010). Знаходзіцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 72 км ад Гомелю.

Побач з аўтадарогай Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца кароткая прастакутная вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе вёска і фальварак, 256 дзесяцін зямлі, ва ўладаньні абшарніка. З 1873 году дзейнічала прадпрыемства па вытворчасьці цукру. Гаспадары фальварку валодалі ў 1879 году 160 дзесяцінамі зямлі. Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся вятрак. У 1909 годзе 469 дзесяцін зямлі, млын.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны за 1 км на поўдзень ад вёскі, на скрыжаваньні дарог Жлобін — Гомель і Скепня — Салтанаўка, 17 жніўня 1941 году ў баі супраць акупантаў загінулі камандзір 63-га стралковага корпуса 21-й арміі генэрал-лейтэнант Л. Р. Пятроўскі (пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня). У студзені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў. 15 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году 280 жыхароў. У складзе саўгаса «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]