Асінавіца (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асінавіца
трансьліт. Asinavica
Першыя згадкі: 1920-я
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Стараруднянскі
Насельніцтва: 10 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′47″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 52.81306° пн. ш. 30.265° у. д. / 52.81306; 30.265Каардынаты: 52°48′47″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 52.81306° пн. ш. 30.265° у. д. / 52.81306; 30.265
Асінавіца на мапе Беларусі ±
Асінавіца
Асінавіца
Асінавіца
Асінавіца
Асінавіца
Асінавіца

Асі́навіца[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету. Насельніцтва 10 чал. (2010). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 76 км ад Гомелю.

На поўдні і захадзе мяжуе зь лесам. На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляноўка складаецца з драўлянай, сядзібнага тыпу, забудовы ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас, 6 жыхароў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 169
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]