Перайсьці да зьместу

Чацьвярня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чацьвярня
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Жлобінскі
Сельсавет Стараруднянскі
Першыя згадкі XIX ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°49′02″ пн. ш. 30°10′01″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 99 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2334
Паштовы індэкс 247249
Нумарны знак 3
Чацьвярня на мапе Беларусі ±
Чацьвярня
Чацьвярня
Чацьвярня
Чацьвярня
Чацьвярня
Чацьвярня

Чацьвярня́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 99 чал. (2010). Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 68 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне абшарніка Сеняжэцкага. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа, 2 ветракі, піцейны дом. У 1909 годзе 1352 дзесяціны зямлі, млын.

З 20 жніўня 1924 году да 11 лютага 1960 году цэнтар Чацьвярцянскага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1931 годзе арганізаваныя 2 калгасы, працавалі 2 кузьні. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 57 двароў і забілі 5 жыхароў. У чэрвені 1944 у баях каля вёскі загінуў 331 савецкі салдат (пахаваныя ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі). Вызваленая 4 сьнежня 1943 году. 122 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня). Працуюць аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. На захадзе мэліярацыйныя каналы. Планоўка складаецца з доўгай просталінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду пад простым вуглом далучаецца адна, а з усходу дзьве кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 169
  2. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.