Падляшша: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак, стыль |
д - 2 катэгорыі; ±Катэгорыя:Гістарычныя рэгіёны Беларусі→Катэгорыя:Падляшша з дапамогай HotCat |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Padlašša, Pahonia. Падляшша, Пагоня (1586).jpg| |
[[Файл:Padlašša, Pahonia. Падляшша, Пагоня (1586).jpg|180пкс|значак|Герб Падляшша, 1586 г.]] |
||
'''Падля́шша''', '''''Падля́сьсе''''' — гістарычны рэгіён на захадзе [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], які ахопліваў [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]]скую, [[Мельнік|Мельніцкую]] і [[Бельск-Падляскі|Бельскую]] землі. |
'''Падля́шша''', '''''Падля́сьсе''''' — гістарычны рэгіён на захадзе [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], які ахопліваў [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]]скую, [[Мельнік|Мельніцкую]] і [[Бельск-Падляскі|Бельскую]] землі. |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:Padlašša, Pahonia. Падляшша, Пагоня (1720) (2).jpg| |
[[Файл:Padlašša, Pahonia. Падляшша, Пагоня (1720) (2).jpg|180пкс|значак|Герб Падляшша, 1720 г.]] |
||
Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель [[Усходнеславянскія мовы|усходнаславянскімі]] плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк [[Заходні Буг|Буга]], [[Нурэц|Нурца]] і [[Нараў|Нарава]]. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі [[Мазовія|мазавецкія]] князі празь нейкі час займалі [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]]. |
Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель [[Усходнеславянскія мовы|усходнаславянскімі]] плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк [[Заходні Буг|Буга]], [[Нурэц|Нурца]] і [[Нараў|Нарава]]. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі [[Мазовія|мазавецкія]] князі празь нейкі час займалі [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]]. |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
{{Гістарычныя вобласьці расьсяленьня ўкраінцаў}} |
{{Гістарычныя вобласьці расьсяленьня ўкраінцаў}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Падляшша| ]] |
||
[[Катэгорыя:Гістарычныя рэгіёны Польшчы]] |
|||
[[Катэгорыя:Гістарычныя рэгіёны Ўкраіны]] |
Вэрсія ад 17:57, 3 чэрвеня 2020
Падля́шша, Падля́сьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.
Назву рэгіёну (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь яцьвяскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).[1]
Гісторыя
Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель усходнаславянскімі плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк Буга, Нурца і Нарава. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі мазавецкія князі празь нейкі час займалі Дарагічын.
Праз усё XIII і пачатак XIV стагодзьдзяў Падляшша было месцам тэрытарыяльнага спору паміж Каралеўствам Польскім, Вялікім Княства Літоўскім і Галіцка-Валынскім княствам. У выніку шматлікіх збройных паходаў ранейшыя пасяленьні былі зьнішчаныя. Толькі ў XIV ст. пачаліся новыя хвалі асадніцтва. Ад захаду паміж Нарвай і Бугам пасяляліся тут прадстаўнікі дробнай мазавецкай шляхты, даходзячы да лініі Самулкі — Боцькі — Дарагічын. На ўсход ад гэтае лініі разьмяшчаліся буйныя маёнткі значнай шляхты, якія былі заселеныя пераважна русінамі, што паходзілі з ваколіцаў Дарагічына і Берасьця. Такі працэс засяляньня земляў над Бугам і Нарвай працягваўся да XVII — XVIII стагодзьдзяў. На поўначы Падляшша калянізацыя адбылася значна пазьней — ваколіцы Райгараду і Гонядзя сталі засяляцца толькі на пачатку XVI ст., калі гэтыя маёмасьці былі адданыя вялікім князям Міхалу Глінскаму, а ў 1509 годзе Мікалаю Радзівілу[2].
У 20-30 гады XIV ст. Падляшша разам зь Берасьцейшчынай было канчаткова ўлучанае ў склад Вялікага Княства Літоўскага Гедымінам[3]. У 1413 годзе ўсё Падляшша ўвайшло ў склад навастворанага Троцкага ваяводзтва і знаходзілася ў яго складзе да 1513 году, калі ўтварылася асобнае Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва з сталіцай у Дарагічыне. Па адмністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 1565—1566 гадоў ад ваяводзтва адлучылося Берасьцейскае ваяводзтва і Падляшша стала абхопліваць тры паветы з цэнтрамі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Згодна зь Люблінскай вуніяй Падляшша адлучалася ад Вялікага Княства Літоўскага і пераходзіла ў склад Каралеўства Польскага[4].
Галерэя
Крыніцы
- ^ Пазднякоў В. Падляшша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 385
- ^ Laszuk A. Zaścianki i królewszczyzny. Struktura własności ziemskiej w województwie podlaskim w drugiej połowie XVII wieku. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 1998. S. 181.
- ^ Грыцкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 387.
- ^ E. S. S. Podlasie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 411—418
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
|