Перайсьці да зьместу

Новарасея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новарасея (па-ўкраінску: Новоросія, па-расейску: Новороссия) — сынонім Новарасейскай губэрні і Новарасейскага генэрал-губэрнатарства, у шырокім сэнсе — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расейскай імпэрыі ў выніку расейска-турэцкіх войнаў ў другой палове XVIII стагодзьдзя. Тэрыторыі ўключалі ў сябе Хэрсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычную, Бэсарабскую губэрні, а таксама Кубанскую вобласьць.

Засяленьне тэрыторыяў, пазьней акрэсьленых расейскай адміністрацыяй тэрмінам Новарасея, адбывалася з часоў складаньня казацкае супольнасьці, далей прыцягваліся прадстаўнікі этнасаў, якія ўдзельнічалі ў перасяленчых кампаніях пад эгідай Расейскай імпэрыі. Тым ня менш, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году сьведчыў пра практычна поўную перавагу прапарцыйнае дзелі ўкраінцаў сярод насельніцтва рэгіёну (за выняткам поўдня Таўрычнае губэрні — Крыму — дзе большасьць насельніцтва складалі расейцы або крымскія татары).

Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагодзьдзя, аднак пасьля кастрычніцкага перавароту практычна апынуўся пад забаронай, у той час як значная частка зямель Новарасеі ўвайшла ў склад УНР, пасьля паразы якой тэрыторыя была ўключаная бальшавікамі ў склад Украінскай ССР. Тэрмін атрымаў новае распаўсюджваньне ў 2013—2014 гадах у выніку падзеяў, якія адбыліся ва Ўкраіне і прывялі да масавых пратэстаў у Паўднёва-Ўсходняй Украіне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]