Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:АДР

Гэтая старонка прызначана для таго, каб удзельнікі, якія напісалі артыкул аднаасобна ці невялікай групай, маглі запытаць іншых ацаніць артыкул сьвежым поглядам. Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў абраныя артыкулы.

Не выстаўляйце да рэцэнзіі зусім маленькія ці відавочна недапрацаваныя артыкулы.

Як высунуць артыкул да рэцэнзіі:

  • Зьмясьціце зьнізу артыкула, перад катэгорыямі, шаблён {{рэцэнзія}}.
  • Стварыце на гэтай старонцы падзел зьверху зь імем артыкула ў выглядзе спасылкі ў загалоўку. У ім коратка напішыце, для чаго высунулі артыкул да рэцэнзіі і крытыка ў якой вобласьці вас цікавіць больш за ўсё.

Пасьля сканчэньня рэцэнзаваньня (удзельнік, які высунуў артыкул, сказаў «хопіць» ці з апошняга паведамленьня-рэцэнзаваньня прайшло больш за два тыдні) зьмест старонкі рэцэнзаваньня пераносіцца ў абмеркаваньне артыкула, а загаловак запісваецца ў архіў. Таксама рэкамэндуецца скончыць рэцэнзаваньне артыкула пры намінаваньні яго ў добрыя ці абраныя. Сачыць за гэтай старонкай рэкамэндуецца ўсім актыўным удзельнікам.

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…

Вітаю! Як маецеся? 11 лютага 2024 году стварыў артыкул памерам 38 кілябайт на падставе 22-х крыніцаў. Артыкул зьмяшчае ўводзіны і 3 разьдзелы, 8 вольных выяваў і 2 шаблёны-карткі, 4 катэгорыі, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. У 3,5 разы пераўзыходзіць памерам адпаведныя артыкулы ў іншых Вікіпэдыях, у тым ліку па-расейску. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)? З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 21:38, 12 лютага 2024 (UTC+3)