Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Працаваў над гэтым артыкулам спэцыяльна дзеля далейшага высоўваньня ў абраныя. Збольшага зьяўляецца перакладам з расейскай (статус добрага) і польскай вэрсій. Асноўныя адрозьненьні:

  • лепшая прапрацаванасьць існых + некаторыя новаствораныя пункты з выкарыстаньнем друкаваных і шматлікіх інтэрнэт-крыніц па тэме (у тым ліку і беларускіх);
  • лепшая правяранасьць артыкула, каля раўняцца на расейскі артыкул са статусам добрага колькасьць зносак адпаведна 25 (50) на 62 (85) на карысьць беларускай вэрсіі;
  • дадатковы графічны матэрыял, некалькі загружаных мною выяў для артыкула;
  • імкнуўся больш увагі, у адрозьненьні ад польскага і расейскага артыкулаў, засяродзіць, дзе гэта было трэба, на гусарыі Вялікага Княства Літоўскага, што лічу будзе цікавым для беларускага чытача.

Рэмарка (прабачце, што трохі не па асноўнай тэме): браты, лічу стварэньне якасных добрых і абраных артыкулаў прыярытэтнай задачай be-x-old, бо чытаць стабы нікому не цікава і ня мае патрэбы пры існаваньні больш якаснай альтэрнатывы з боку Ру-Вікі, толькі выдатным напаўненьнем можна прывабіць чытачоў. Калі кожны актыўны рэдактар возьмецца ствараць (ці перакладаць) па адным добрым/абраным артыкуле штомесяц, колькасьць такіх артыкулаў ужо праз год пераваліць за сотню, што будзе моцным іміджавым крокам наперад для гэтай Вікіпэдыі ў прыватнасьці і для справы беларусізацыі ў цэлым. Інфармацыя да розгляду добрыя артыкулы пра Беларусь у іншых Вікі. --Mr. Sрock (гутаркі) 21:46, 1 траўня 2013 (FET)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Падтрымліваю абедзьвюма рукамі справы, да якіх прыклаў руку.

P.s. просьба дробныя недарэчнасьці (калі знойдуцца) кшталту ня той лнтары ў слове, ці стылістыкі рашуча выпраўляць адразу і сьмела.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:46, 1 траўня 2013 (FET)

  • Падтрымліваю Вельмі якасны артыкул, тэма раскрытая цалкам. Мне здаецца, пра гэтую тэму напісаць яшчэ больш будзе вельмі складана. Liashko (гутаркі) 22:44, 1 траўня 2013 (FET)
  • Падтрымліваю. Багацьце зьместу, разьдзелаў, крыніцаў і выяваў. Удзельнік:W 14:24, 2 траўня 2013 (FET)
  • Падтрымліваю. Артыкул напісаны якасна, выкарыстана шмат крыніцаў, увогуле бачна, што аўтар добра папрацаваў. Да таго ж, артыкул цалкам, калі не памыляюся, адпавядае крытэрам. Даруйце мне за сказ не па тэме, але на сто адсоткаў салідарны з рэмаркай. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:55, 2 траўня 2013 (FET)
  • Падтрымліваю. Крыху падправіў структуру там, дзе выявы перасякаліся зь сьпісамі. —zedlik 19:00, 2 траўня 2013 (FET)
  • Падтрымліваю. Падправіў артаграфію сям-там, выдатны артыкул, які ня можа быць не абраным. Цалкам згодзен з Mr. Sрock у нашае Вікіпэдыі павінна быць болей добрых і абраных артыкулаў. --Dymitr 00:02, 3 траўня 2013 (FET)
  • Мяркую, варта паменшыць колькасьць цытатаў. Пакінуць тыя, якія немагчыма прачытаць перайшоўшы па крыніцы (бо, напрыклад, кнігі ці вытрымкі ў сеціве няма), або няма беларускага, расейскага ці то ўкраінскага арыгіналу/перакладу. Калі сьцьверджаньні з «Сьведчаньняў сучасьнікаў» утрымліваюцца ў іншых разьдзелах артыкула, то няма сэнсу іх прыводзіць асобна. І, калі ласка, замяніце заўвагі шаблёнамі {{Заўвага}}, а пералік заўваг у канцы артыкулаў — шаблёнам {{Заўвагі}}. Такім чынам заўвагі-зноскі будуць прамаркіраваныя літарамі, а ня лічбамі. (Усё гэта прапаную вам для практыкі, а не для скіданьня зь сябе гэтай дзейнасьці :).) — Wizardist г 13:05, 4 траўня 2013 (FET)
    Зроблена часткова. Камэнтары адзначаны адпаведным шаблёнам. Наконт цытаваньня — ня магу пагадзіцца і зразумець вашае незадавальнеьне. Усе яны ўжытыя для пацьверджаньня-ілюстрацыі непасрэднымі сьведкамі тых ці іншых тэзысаў, выказаных у сучасным апісаньні, ад іх артыкул не прайграе. У сьведчаньнях сучасьнікаў прыведзены найбольш цікавыя і аб'ёмныя цытаты, якія сапраўды, будзь яны ў іншых месцах перацягнулі бы зашмат увагі ад асноўнага тэксту. Ламаць зьменамі структуру артыкула цяпер (вялікая колькасьць прагаласаваўшых) ужо не вазьмуся.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:49, 4 траўня 2013 (FET)
    Пра цытаты гэта было больш як меркаваньне, але ж пагадзіцеся, што цытаты ня вельмі адпавядаюць энцыкляпэдычнаму стылю. Я потым яшчэ прабягуся па артыкулу, унясу сваю лепту. :) — Wizardist г 14:58, 4 траўня 2013 (FET)
Так, ня вельмі, затое як нельга лепш адпавядаюць аднаму са слупоў нэўтраьлнасьць, т.ч. прыведзены шматлікія і разнасатайныя меркаваньні. Узор занудных безамацыянальных артыкулаў кшталту «1.Адбылося то-та, 2.там-та,+3.табліца з сухімі лічбамі+безьліч зносак» можна пашукаць у Deutsch-Wiki па тэме двух Сусьветных войнаў. Чытаць залішне высушаную інфармацыю асабіста мне не цікава, тут нават зноскі не дапамогуць (ды і наўрад ці многа чытачоў пераходзіць па іх).--Mr. Sрock (гутаркі) 15:13, 4 траўня 2013 (FET)
  • Вызначыцца з назвай артыкулу. Каб яна адпавядала назве гэтай старонкі. -- 23:54, 1 траўня 2013 (FET)

Зроблена Гл. Абмеркаваньне:Гусарыя#Назва артыкула--Mr. Sрock (гутаркі) 20:41, 2 траўня 2013 (FET)

Артыкулу нададзены статус абранага. Liashko (гутаркі) 18:11, 13 траўня 2013 (FET)