Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Усіх вітаю! Як і мінулым разе, працаваў над артыкулам (зь вельмі блізкай для меня асабіста тэмай) спэцыяльна дзеля далейшага высоўваньня ў абраныя, спадзяюся супольнасьць паставіцца да гэтай працы так жа нечакана прыязна, як і да маёй папярэдняй намінацыі. Артыкул зьяўляеецца збольшага перакладам і заснаваны на крыніцах, выкарыстаных у артыкуле uk:Українська мова (статус добрага) ва ўкраінскім разьдзеле, з даданьнем найбольш карыснай інфармацыі з расейскага артыкула.
Інфармацыі па тэме вельмі многа, і спачатку не фільтруючы я ўсю яе імкнуўся разьмясьціць у артыкуле, але трапіў тут у пастку – артыкул стаў пачварна вялікім, у многам страціўшы сваю чытэльнасьць, дарэчы ў гэтым асноўная праблема ўкраінскага артыкула, дзе пры намінацыі на добры вакол аптымізацыі гэтага парамэтру вяліся асноўная спрэчкі (на мой погляд, праблема не разьвязана і дагэтуль) : uk:Українська мова, uk:Обговорення:Українська мова, uk:Вікіпедія:Кандидати у добрі статті/Архів/2011-02-25#Статті, зняті з голосування, uk:Вікіпедія:Кандидати у добрі статті/Архів/2011-09-23, + uk:Користувач:Q13/mova). Такім чынам ў адрозьненьне ад украінскай вэрсіі ў дадзеным артыкуле прыйшлося:
- 1) значна перабіць структуру пунктаў;
- 2) скампанавць інфармацыю больш шчыльна, адкінуўшы сьмецьце і лішнюю інфармацыю, якую наўрад ці будзе цікава чытаць звычайнаму чалавеку, стварыць/перарабіць некалькі шаблёнаў для больш зручнага чытаньня пры мінімуме займанага месца.
- 3) частку інфармацыі перанесьці ў артыкулы фаналёгія ўкраінскай мовы і артаэпія ўкраінскай мовы.
- 4) зьнізіць да мінімуму слаба абгрунтаваныя ўкраінацэнтрычныя кавалкі тэксту (ці спрэчныя тэзы, што падаваліся бяз зносак)
- 5) засяродзіў дадатковую ўвагу ў асьвятленьні тэмы беларуска-ўкраінскіх моўных стасункаў і адаптаваў тэкст пад беларускага чытача.
Заклікаю шаноўнае паньства прачытаць артыкул і аддаць за яго свой голас ніжэй, у выпадку заўважаньня дробных памылак вялікая просьба рашуча выпраўляць іх на месцы.
P.s. Да адміністратараў: зараз у сьпісе інтэрвік добры артыкул ва ўкраінскім разьдзеле чамусьці ніяк не пазначаны.--Mr. Sрock (гутаркі) 11:20, 5 чэрвеня 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю — на маю думку зараз гэта мабыць лепшы сярод інтэрвік артыкул па тэме.--Mr. Sрock (гутаркі) 11:10, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю — якасны артыкул, тэма цалкам раскрытая. Liashko (гутаркі) 00:20, 7 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Багацьце крыніцаў, зьместу і разьдзелаў. Дастатковая колькасьць выяваў, інтэрвікі і катэгорыяў. Удзельнік:W 10:55, 7 чэрвеня 2013 (FET)
- Яшчэ раз магу шчыра падзякаваць Mr. Spock'у за выдатнае раскрыцьцё тэмы артыкула і пільную працу, а таксама за тое, што ён узяў ва ўлік усе пажаданьні, выказаныя ўдзельнікамі ў разьдзеле «Дапрацоўкі». Як я й казаў раней, безумоўна Падтрымліваю. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:58, 7 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю - безумоўна, падтрымліваю вылучэньне гэнага артыкула.--Vaukalaka (гутаркі) 15:29, 15 чэрвеня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Трэба замяніць усе спасылкі на іншыя Вікіпэдыі на шаблён {{Артыкул у іншым разьдзеле}}. Таксама трэба прыбраць сьцягі з карткі, бо яны не нясуць ніякай карыснай інфармацыі і зьяўляюцца залішняй сьцягіфікацыяй. Таксама спрэчнае ўжываньне сьцягоў і далей ў артыкуле, бо там таксама няма ў іх патрэбы, але выкарыстоўваецца, напрыклад, сьцяг непрызнанага Прыднястроўя, што робіць падманлівае ўражаньне, што гэта паўнавартасная краіна сярод іншых. --Red_Winged_Duck 11:41, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Пра залішнюю сьцягафікацыю пакуль ня згодны, хіба што яшчэ хтосьці будзе напалягаць на гэтым. Пра Прыднястроўе — тым больш, пераходзьце па спасылцы і чытайце пра ягоны статус і паўнавартаснасьць, таксама зроблена і ў ангельскім разьдзеле en:Ukrainian language, ня бачу і намёка на нейкую праблему. {{Артыкул у іншым разьдзеле}} — Вы маеце на ўвазе спасылкі ў зносках?--Mr. Sрock (гутаркі) 11:55, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Я маю на ўвазе спасылкі кшталту [[:uk:Єрмоленко Світлана Яківна|С. Я. Єрмоленко]], іх трэба замяніць на {{Артыкул у іншым разьдзеле}}. Патлумачце, калі ласка, які сэнс нясуць сьцягі побач з назвай краіны, акрамя прыцягненьня залішняй увагі? Тым больш незразумелае ўжываньне гербаў жудцоў, якія нікому невядомыя, а ў такім памеры ня могуць даць ніякай карыснай інфармацыі. Што ў выпадку з жудцамі, што ў выпадку з краінамі — цалкам дастаткова спасылак. --Red_Winged_Duck 12:21, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Пра залішнюю сьцягафікацыю пакуль ня згодны, хіба што яшчэ хтосьці будзе напалягаць на гэтым. Пра Прыднястроўе — тым больш, пераходзьце па спасылцы і чытайце пра ягоны статус і паўнавартаснасьць, таксама зроблена і ў ангельскім разьдзеле en:Ukrainian language, ня бачу і намёка на нейкую праблему. {{Артыкул у іншым разьдзеле}} — Вы маеце на ўвазе спасылкі ў зносках?--Mr. Sрock (гутаркі) 11:55, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Зроблена, часткова, спасылкі ў зносках выдаліў, ня знаў, што нельга так пакідаць, але афармляць шаблёнам ніякага вялікага сэнсу таксама нямае — верагоднасьць зьяўленьня настолькі вузканацыянальных спэцыяльных артыкулаў імкнецца к нулю. Гербы? Юзабіліці, калі хочаце, элемэнт дэкору, каб было дзе засяродзіць увагу, нічым не разбаўленыя кавалкі тэксту чытаць складаней і непрыемна (як па мне). Націснуўшы на герб жудзеца(ru) Вы можаце праз выкарыстаньне файлу знайсьці артыкул пра гэты самы жудзец, напрыклад. Выкарыстаньне сьцягоў ня мая прыдумка — пахадзіўшы па іншых моўных спасылках убачыце тое самае, таму Вашае незадавальненьне мне незразумелае, ня бачу ніякага злачынства. Зрэшты, як ужо пісаў, Вашае меркаваньне я ўзяў на зацемку, і выпадку настойлівых просьбаў каго-небудь яшчэ, я магу і здацца, хоць і ня згодны. Праз такую лёгіку артыкул, на мой погляд, прайграе ў чытэльнасьці. Магу памыляцца.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:51, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Вы спасылаецеся на іншыя Вікіпэдыі, таму вось, напрыклад, цытата з правілаў расейскай Вікіпэдыі: «Флаги административных или территориальных образований (регионов, городов и т. п.) должны использоваться только если они имеют непосредственное отношение к статье», «Добавление флага страны рядом с названием страны не представляет дополнительной энциклопедической информации, а часто даже отвлекает. Википедия решительно против использования изображений для декоративных целей» і г. д. Больш падрабязна тут. Што да статусу Прыднястроўя, дык як мінімум у картцы трэба дапісаць, што гэта тэрыторыя, якая ня мае міжнароднага прызнаньня, інакш гэта выглядае на спробу паставіць непрызнаную дзяржаву ў адзін шэраг зь легітымнымі. --Red_Winged_Duck 13:46, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- З заўвагаю наконт наконт прыбіраньня сьцягоў ня згодны, паколькі вы дагэтуль прыводзілі толькі асабістае меркаваньне і правілы ці рэкамэндацыі зь іншых разьдзелаў Вікіпэдыі. У нашых крытэрах абраных артыкулаў пра гэта таксама нічога няма, ня трэба гэтым тлуміць галаву. --Renessaince 17:06, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Наконт жудца/
жудзеца. Па-мойму, ён нічым не адрозьніваецца ад канца, скапца, сьвінцу, Гарадца і інш. Таму прапаную карыстацца формай «жудца», а ня «жудзеца». --Renessaince 17:11, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Вы спасылаецеся на іншыя Вікіпэдыі, таму вось, напрыклад, цытата з правілаў расейскай Вікіпэдыі: «Флаги административных или территориальных образований (регионов, городов и т. п.) должны использоваться только если они имеют непосредственное отношение к статье», «Добавление флага страны рядом с названием страны не представляет дополнительной энциклопедической информации, а часто даже отвлекает. Википедия решительно против использования изображений для декоративных целей» і г. д. Больш падрабязна тут. Што да статусу Прыднястроўя, дык як мінімум у картцы трэба дапісаць, што гэта тэрыторыя, якая ня мае міжнароднага прызнаньня, інакш гэта выглядае на спробу паставіць непрызнаную дзяржаву ў адзін шэраг зь легітымнымі. --Red_Winged_Duck 13:46, 5 чэрвеня 2013 (FET)
Вітаю ўсіх удзельнікаў. Мне, як чалавеку, які даволі глыбока цікавіцца мовамі, моўнай геаграфіяй, іх паходжаньнем і іншымі пытаньнямі, якія так ці іанкш зьвязаныя зь лінгвістыкай, дужа прыемна бачыць такі аб'ём працы на моўную тэматыку. Тое, што беларуская клясычная Вікіпэдыя ўзбагачаецца такімі якаснымі артыкуламі, ня можа ня радаваць, за гэта вам, шаноўны Mr. Spock, велізарны дзякуй. Між тым я маю некалькі пытаньняў:
- У en-wiki пішуць, што ўкраінская мова мае вызначаны (ня ведаю, як дакладна выразіць: рэгіянальны, афіцыйны ці нейкі яшчэ) статус у гэтай адм. тэрыторыі Малдовы (калі памыляюся, то прабачце). Я, шчыра кажучы, ня ведаю нюансаў перакладу з ангельскай і ня ведаю, як правільна трэба сфармуляваць (зразумеў толькі агульны сэнс з прэамбулы і шаблёна-карткі), таму шчыра прашу іншых удзельнікаў дадаць гэтую інфармацыю ў разьдзел пра афіцыйны статус (дакладна ня памятаю, як ён называецца ў артыкуле) і ў шаблён.
- Выкажуся наконт гербаў і сьцягоў. Імхо, у шаблёне яны павінныя быць абавязковымі. Хоць і, вядома ж, вырашаць ня мне.
- У абмеркаваньні артыкула я заўважыў нявырашаную праблему -аў vs -аваў. Наколькі я ведаю, у БКП існуюць 2 варыянты (зноў жа, магу і памыляцца, калі так, то даруйце), але таксама хочацца, каб гэтае пытаньне вырашылі.
- Калі я ўпершыню ўбачыў артыкул, я знайшоў там дробныя хібы накшталт «славянскіх мовы». Ня ведаю як зараз (спадзяюся, што аўтар такое прыбраў), але, можа быць, артыкул варта праверыць (калі памыляюся, то, зноў жа, прабачце).
- І плюс яшчэ, ледзь не забыўся. Калі так можна зрабіць, то, на маю думку, варта спалучыць ваш, Mr. Spock, зьмест з папярэднім. Лішнім ня будзе.
Калі ўсё гэта вырашыцца, то, безумоўна, пастаўлю сваё Падтрымліваю. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:38, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- to Глеб Бераставы
- Пра Трансністрыю Вам ужо адказваў на старонцы абмеркаваньня артыкула, гэта нішто іншае як ангельскі варыянт пазначэньня назвы Прыднястроўя, украінская на гэтай тэрыторыі адна з трох дзяржаўных моў, у артыкуле гэта асьветлена.
- Наконт гербаў і сьцягоў, згодны з Вамі, на тым і стаю, нягледзячы на працытаваныя шаноўным адміністратарам расейскія правілы, на абароненай ад ананімных правак старонцы ў Ру-вікі сьцягоў у артыкуле пра ўкраінскую мову ці не болей, чым у беларускім адпаведніку (цытату «Флаги административных или территориальных образований (регионов, городов и т. п.) должны использоваться только если они имеют непосредственное отношение к статье» трактую ў свой бок, калі ня тут, то дзе ўвогуле выкарыстоўваць шаблён сьцягафікацыя).
- Дробныя хібы, якія заўважыў — выправіў, спадзяваўся на вашую дапамогу ў выпраўленьні тых, якія не заўважыў.
- Апошняя заўвага да ўдельнікаў з адпаведнымі правамі, узорам артыкул пра Гусарыю, дзе гісторыя рэдагаваньняў была аб'яднаная ўдзельнікам Zedlik-ам
- to супольнасьць
- Пра Прыднястроўе дааформіў, цяпер больш нэўтральна
- Выкарыстаньне -аў vs -аваў — лічу неабходным скласьці кансэсус прыкладна як у Абмеркаваньне:Год#Перанесена са старонкі карыстальніка Kazimier Lachnovič, то бок выкарыстоўваць абодва варыянты, прыярэтэтным у канкрэтным артыкуле лічачы той, які выкарыстаў асноўны аўтар напісанага матэрыялу (калі ён на гэтым напалягае, як я зараз), каб пазьбегнуць вайны правак, лішняй працы і непажаданых непаразуменьняў між удельнікамі невялікай супольнасьці.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:23, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- «Флаги административных или территориальных образований (регионов, городов и т. п.) должны использоваться только если они имеют непосредственное отношение к статье». «Непасрэднае дачыненьне» — гэта артыкулы пра сьцягі і падобныя. У гэтым жа артыкуле асноўная тэма — мова і сьцягі да яе дачыненьня ня маюць. Цалкам дастаткова назваў краін. Што да поўных формаў роднага склону множнага ліку, дык БКП, а таксама слоўнік НН [1] аддаюць перавагу менавіта ім, таму калі артыкул прэтэндуе на статус абранага ў ім трэба выкарыстоўваць менавіта поўную форму. --Red_Winged_Duck 19:57, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Цалкам згодны. У БКП-2005 выкарыстоўваецца толькі адзіны варыянт — поўная форма (як то моваў, дзяржаваў), і ў спалучэньні з тым, што гэтая крыніца ёсьць найбольш прыярытэтнай за астатнія, трэба выкарыстоўваць поўную форму паўсюль. --Dymitr 22:14, 7 чэрвеня 2013 (FET)
- «Флаги административных или территориальных образований (регионов, городов и т. п.) должны использоваться только если они имеют непосредственное отношение к статье». «Непасрэднае дачыненьне» — гэта артыкулы пра сьцягі і падобныя. У гэтым жа артыкуле асноўная тэма — мова і сьцягі да яе дачыненьня ня маюць. Цалкам дастаткова назваў краін. Што да поўных формаў роднага склону множнага ліку, дык БКП, а таксама слоўнік НН [1] аддаюць перавагу менавіта ім, таму калі артыкул прэтэндуе на статус абранага ў ім трэба выкарыстоўваць менавіта поўную форму. --Red_Winged_Duck 19:57, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Дзе?!??: Бел-чырвона-белы сьцяг, Сьцяг Беларусі, Сьцяг Расеі, Сьцяг Вялікабрытаніі, Сьцяг Польшчы, Сьцяг Летувы, Сьцяг Украіны, Сьцяг Казахстану, Сьцяг Беларускай ССР. Ніводнага шаблёну «сьцягафікацыя» нямае ні ў адным з артыкулаў, што разьмяшчаюцца першымі пры запыце «сьцяг», таму што ў артыкулах пра сьцягі гэты шаблён якраз і непатрэбны. Датычна слоўніка НН, БКП — ня трэба блытаць мяккае зь цёплым, гэтыя правілы датычацца артаграфіі, марфалёгія і словаўтварэньне ёсьць адзінымі для беларускай мовы, не? У творах Караткевіча, Быкава, Някляева ёсьць цалкам зразумелыя і трапныя формы для канчаткаў назоўнікаў, навошта гэты бюракратызм і чаму я вінен адмаўляцца ад іх выкарыстаньня! Тым болей правіла, па якому іх забараняецца выкарыстоўваць у тарашкевіцы нямае, пры чым тут статус артыкула. Калі Вам ня падабаюцца нейкія рэчы, дык гэта і ёсьць нюансы супольнай працы, я шукаю варыянты і прапаноўваю кансэнсус, Вы ж упарта не заўважаеце (ці не хочаце заўважаць) маіх захадаў. Ад размовы сьляпога з глухім карысьці мала. Бяз крыўд[аў].--Mr. Sрock (гутаркі) 20:30, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Размова не пра шаблён {{Сьцягафікацыя}}, а пра ўжываньне сьцягоў побач з назвамі краін. І чаму тады толькі сьцягі, чаму ня гербы, напрыклад? Чаму ў жудцоў гербы, а ў краін сьцягі? Адна справа, спартовыя спаборніцтвы, дзе спартоўцы рэпрэзэнтуюцца тымі сьцягамі (і для чаго, між іншым, як раз і зроблены выключэньні ў правілах пра сьцягі ў іншых Вікіпэдыях), зусім жа іншая справа артыкул пра мову ці любую іншую тэму, да якой тыя сьцягі ня маюць ніякага дачыненьня і не нясуць ніякай інфармацыйнасьці. --Red_Winged_Duck 21:07, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Трохі ўмяшаюся ў дыскусію і зазначу свой адказ Mr. Spock'у. Вось Вы пішаце: Пра Трансністрыю Вам ужо адказваў на старонцы абмеркаваньня артыкула, гэта нішто іншае як ангельскі варыянт пазначэньня назвы Прыднястроўя, украінская на гэтай тэрыторыі адна з трох дзяржаўных моў, у артыкуле гэта асьветлена.. Вы моцна заблыталіся. Ня блытайце самаабвешчанае сэпаратысцкае Прыднястроўе і афіцыйную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Малдовы. Я Вам нават спасылку даў, прычым ня раз (тут і ў абмеркаваньні артыкула), можаце пачытаць і ўбачыце. І перанакіраваньне вы дарэмна зрабілі, яго варта альбо хуценька напоўніць невялікім накідам (калі хтосьці можа), альбо на выдаленьне (бо зьмяшчае памылковы зьмест замест сапраўднага: у артыкуле мае быць не перанакіраваньне, а апісаньне адм.-тэр. адзінкі). І сьцяг сэпаратысцкага самаабвешчанага Прыднястроўя, наколькі я ведаю, ня мае аніякага дачыненьня да афіцыйнай адм.-тэр. адзінкі Малдовы. Такую ж інфармацыю можна пачытаць, калі я не памыляюся, і ў ру-вікі, напрыклад. Наколькі мне вядома. Так што вельмі прашу выправіць Вашую памылку (як я пісаў вышэй, я дакладна не разьбіраюся), бо ўсё ж шчыра хочацца, каб Вашая праца мела абраны статус :). --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:28, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- to Renessaince: Mr. Spock якраз такі мае рацыю, калі кажа пра зьмяненьне па склонах назвы адм.-тэр. адзінкі Румыніі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:06, 5 чэрвеня 2013 (FET)
- Калі ласка, аргумэнтуйце. Альбо тады патлумачце, чаму, на вашую думку, павінна быць «канеца, скапеца, сьвінецу, Гарадзеца». --Renessaince 12:51, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- Чаго аргумэнтаваць? Гэта зразумела як двойчы два. Жудзец (а можа й жудэц? Ня ведаю, ці рэгулюе БКП трансьлітарацыю румынскамоўных назваў) — назва зь не славянскай мовы, а значыць е пры зьмяненьні па склонах ня можа выпадаць у прынцыпе. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:17, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- Не, незразумела, таму й пытаюся. А цяпер яшчэ незразумела, чаму вы вырашылі, што пры трансьлітарацыі неславянамоўных назваў галосныя пры скланеньні ня могуць выпадаць у прынцыпе.
- Знайшоў тое-сёе: «У слове Эгіпет галосны е – беглы: у Эгіпце, эгіпцянін» (гэта ж не славянская назва, так?), «10. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, незнаёмец, канькабежац, аварац, запарожац.», «Сустракаўся зь Сьвёнткам, чытаў Гашка». --Renessaince 14:00, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- Чаго аргумэнтаваць? Гэта зразумела як двойчы два. Жудзец (а можа й жудэц? Ня ведаю, ці рэгулюе БКП трансьлітарацыю румынскамоўных назваў) — назва зь не славянскай мовы, а значыць е пры зьмяненьні па склонах ня можа выпадаць у прынцыпе. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:17, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- Калі ласка, аргумэнтуйце. Альбо тады патлумачце, чаму, на вашую думку, павінна быць «канеца, скапеца, сьвінецу, Гарадзеца». --Renessaince 12:51, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- —to Renessaince і Глеб Бераставы
- Панове, ня варта тут распачынаць спрэчкі па тэме, якая датычыцца намінаванага артыкула ўскосна. Калі ў мяне не атрымаецца паставіць кропку ў дыспуце наступнымі спасылкамі: ru:Жудецы Румынии, ru:Обсуждение:Жудецы Румынии, ru:Жудец, uk:Жудеці Румунії, то просьба да ахвочых стварыце артыкул Жудзец і абмяркоўвайце на старонцы размоў, там дзе для гэтага будзе самае месца.
- —да ўсёй супольнасьці
- Пытаньне наконт Прыднястроўя ўсебакова разгледжана і разьвязанае ў артыкуле з належнымі спасылкамі, АТУ Прыднястроўе цяпер асобны ад Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі артыкул, то бок у гэтым накірунку ўсё Зроблена належным чынам, як і было заўважана шаноўным панам Глебам, вялікі дзякуй яму за пільнасьць.
- + Выдаліў гербы жудзецаў і сьцяжкі ніжэйшых катэгорыяў у сьпісах дзяржаў са статуснай украінскаю моваю.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:02, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- >Панове, ня варта тут распачынаць спрэчкі па тэме, якая датычыцца намінаванага артыкула ўскосна. Сапраўды, маеце рацыю. Нешта мяне павяло ўвогуле не туды --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:30, 6 чэрвеня 2013 (FET)
- Размова не пра шаблён {{Сьцягафікацыя}}, а пра ўжываньне сьцягоў побач з назвамі краін. І чаму тады толькі сьцягі, чаму ня гербы, напрыклад? Чаму ў жудцоў гербы, а ў краін сьцягі? Адна справа, спартовыя спаборніцтвы, дзе спартоўцы рэпрэзэнтуюцца тымі сьцягамі (і для чаго, між іншым, як раз і зроблены выключэньні ў правілах пра сьцягі ў іншых Вікіпэдыях), зусім жа іншая справа артыкул пра мову ці любую іншую тэму, да якой тыя сьцягі ня маюць ніякага дачыненьня і не нясуць ніякай інфармацыйнасьці. --Red_Winged_Duck 21:07, 5 чэрвеня 2013 (FET)
Вычытка Wizardist'ам
[рэдагаваць крыніцу]Давялося выправіць шмат у/ў. Вельмі не спадабалася афармленьне зьместу зносак (без шаблёнаў {{кніга}}, {{артыкул}}, {{навіна}} дзе гэта магчыма, а для чытэльнасьці лепей карыстацца шаблёнам {{nowrap}} замест ). І цягнікоў кшталту [85][86][87][88][89][90] варта пазьбягаць. Пытаньне па Абмеркаваньне:Украінская мова#«Український тиждень» не здымаю, таму пакуль паставіць + не магу, але ў цэлым — крута.
P.S. афармленьня тоўстым і курсівам imho зашмат, ёсьць месцы, дзе можна абыйсьціся бяз тоўстага, а недзе і ўвогуле без афармленьня. — Wizardist г +у 00:47, 12 чэрвеня 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]- Сам казаў, што непажадана, каб вынікі падводзілі намінатар ці асноўны аўтар, але ня бачу вялікага сэнсу болей марынаваць артыкул на абмеркаваньні. Усе галасы «За», ніводнага «супраць», усе дапрацоўкі зробленыя, працяглы час на старонцы намінацыі і ў самом артыкуле не адбываецца істотных зьмен ці праяўленьняў актыўнасьці. Т.ч. артыкулу прысвоены статус абранага.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:33, 24 чэрвеня 2013 (FET)