Абмеркаваньне:Беларуская мова
Вельмі добры тэкст
[рэдагаваць крыніцу]Ёсьць вельмі добры тэкст пра беларускую мову - http://languages.miensk.com/Lang_Eu_As_Af/Indoeuropean/Belarusian/bel.htm
Я напісаў аўтару і спытаўся, ці можна часткова выкарыстаць у Вікіпэдыі. Ён адказаў:
"Kali laska, tolki spasylku zrabicie :)"
Дык якім чынам мы можам гэта аформіць? Дадаць лінк у разьдзел "зьнешнія спасылкі"? --Rydel 11:38, 1 Nov 2004 (UTC)
Можа быць, кшталту "Інфармацыя паводле (спасылка)"?
што за "ть"?
[рэдагаваць крыніцу]у разьдзеле "Артаграфія альфабэту" бачу: ТЬть TJtj ت
калі гэта толькі для таго, каб паказаць што ёсьць адмысловы арабскі знак, дык ну яго ... у артыкул (беларуская) арабіца. або зрабіць асобны разьдзел: разьвіцьцё, зьмены, гістарыя бел.мовы і там зьмясьціць, як і "кг". --ŹmiŁa 10:13, 09.08.2005 (UTC)
Падручнікі
[рэдагаваць крыніцу]Добры дзень, шаноўнае спадарства! Скажыць, калі хто ведае, чы існуюць падручнікі белорускай мовы украінскою? --Zx-man 12:25 05.01.2007 (GMT+2)
Беларускі альфабэт
[рэдагаваць крыніцу]Можа літары беларускага альфабэту перанесьці ў адпаведны артыкул? --Jauhienij 19:52, 25 лістапада 2009 (UTC)
- Можна й гэтак. Але табліцу ў любым выпадку трэба перарабіць. Яна выклікае толькі рвотныя пазывы, як і ўсі табліцы ў гэтым разьдзеле. — Wizardist 20:04, 25 лістапада 2009 (UTC)
Карта
[рэдагаваць крыніцу]В статьях о белорусском языке во многих Википедиях есть карта File:Belarusian lang.png. Я пытаюсь понять откуда взялись данные для её составления и не нахожу. Если источник не найдётся, её лучше удалить из статьи. --Дзядзька Лёша 17:50, 20 лютага 2011 (EET)
- Попробовал найти источники и также ничего не получилось. Карта интуитивно похожа на правду, но без конкретных данных действительно сложно утверждать это наверняка. —zedlik 18:25, 20 лютага 2011 (EET)
Габрэйскае пісьмо
[рэдагаваць крыніцу]Цікава.
Belarusian has also been written with the Arabic script by Belarusian Tartars and with the Hebrew script by Belarusian Jews.
Ёсьць у каго якія дадатковыя крыніцы на гэты конт? — Wizardist г +у 22:29, 23 лютага 2011 (EET)
Дапаўненьне артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]Ці можа хто-небудзь зрабіць добры пераклад з ангельскага артыкулу пра беларускую мову? А то неяк няправільна гэта... Ангельцы ды расейцы вялізарныя добрыя артыкулы напісалі, а ў нас саміх жа пра сваю ж мову толькі накід. Крыўдна вельмі. Глеб Бераставы 18:46, 7 красавіка 2012 (FET)
статус в Польше
[рэдагаваць крыніцу]Беларуский язык получил официальный статус в 5 гминах Польши, а не 3, как тут написано. Проверите ссылки на польской вики. Zbihniew (гутаркі) 05:48, 3 лістапада 2012 (FET)
- Дакладна, ну і артыкул Гайнаўка пра гэта сьведчыць. Дзякуй! — Wizardist г +у 06:09, 3 лістапада 2012 (FET)
Урокі беларускай мовы на Радыё Беларусь
[рэдагаваць крыніцу]Урокі і файлы некуда зніклі. Ці ў кагосьці засталіся гэтыя ўрокі?
Даўдоны!
[рэдагаваць крыніцу]Якія даўдоны пішуць гэтыя мяккія знакі дзе ні пападзе!? Што за "зЬмест"? Што за "ёсЬць"? Вы пра суседнюю мяккасць калісь-небудзь чулі!? Ці вам сучасныя правілы беларускай мовы не пісаны? Выпрауляйце!
- Гэта вікіпэдыя клясычным правапісам. Вы прамахнуліся адрасам, спадар
даўдон. Liashko (гутаркі) 23:24, 5 чэрвеня 2013 (FET)
загрожаная мова
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную выдаліць дадзенае сьцьверджаньне. Крыніцы пададзеныя на ўласныя меркаваньні аўтараў, што не падыходзіць пад Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу--Liashko (гутаркі) 15:26, 14 траўня 2014 (FET)
- Яшчэ зусім нядаўна па спасылцы быў разьмешчаны інтэрактыўны атляс ЮНЭСКО, прысьвечаны мовам, якім пагражае зьнікненьне, і беларуская таксама была залічаная ў гэты сьпіс паводле атлясу. Праўда, спасылка цяпер не працуе, вэб-архіў яе не адкрывае, таму прашу паверыць мне на слова. Акрамя таго, ёсьць анлайн-літаратура, але там зьвесткі за 1999 год, што не зусім актуальна ў гэтым пытаньні. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:02, 21 траўня 2014 (FET)
- Upd: Бачачы апошнія рэдагаваньні ў артыкуле, жадаю зазначыць, што публікацыі ў неспэцыялізаваных выданьнях («Зьвязда» і т.п.) не зьяўляюцца аўтарытэтнымі ў мовазнаўстве (гл. Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу). Адзіным выхадам бачу толькі просьбу зьвярнуць увагу на маю папярэднюю рэпліку, але й там, як бачна, ёсьць пэўныя нюансы. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:02, 30 траўня 2014 (FET)
- Кожная з 4 крыніцаў ёсьць вартай даверу. Першыя тры грунтуюцца на беларускамоўных артыкулах выданьняў, што маюць рэдакцыі, і замест меркаваньняў журналістаў адсылаюць да атляса ЮНЭСКА. 4-ая крыніца ёсьць адпаведна тым ангельскамоўным атлясам, які першасна апублікавалі ў друкаваным выглядзе.--Удзельнік:W 00:12, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- У першых двух артыкулах, як я разумею, згаданы толькі сам факт існаваньня інфармацыі, уласна спасылкі ці назвы літаратуры там не прадстаўлена (а значыць, не выпадае казаць пра вэрыфікацыю тамтэйшай інфармацыі). Такім чынам, тэарэтычна любы можа стварыць інтэрнэт-старонку і, выказаўшы любы тэзіс, спаслацца на каго заўгодна. У трэцім артыкуле прыведзеная тая ж самая спасылка на атляс, якая ўжо не працуе й не адкрываецца праз кэш (гл. вышэй). Больш за тое, публіцыстыка ня можа зьяўляцца аўтарытэтнай крыніцай пры складаньні энцыкляпэдычнага артыкулу ў мовазнаўчай (дый любой іншай) галіне. Што тычыць чацьвертае спасылкі, то ў яе тая ж сытуацыя, што й з атлясам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:38, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- Першы артыкул 2009 г. тычыцца справаздачы ЮНЭСКА, паводле якой тую літаратуру і апублікавалі ў 2010 годзе, таму назва і не падаецца. У другім артыкуле 2010 г. назва літаратуры прадстаўлена: “Атлас моваў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”. Трэцяя спасылка найбольш разгорнута апісвае сам атляс і мае каштоўнасьць нават без спасылкі на сайт ЮНЭСКА. Чацьвёртая спасылка тычыцца друкаванага выданьня атлясу 2010 г., таму пярэчаньні наконт сеціўнай спасылкі не касуюць яе вартасьці.--Удзельнік:W 14:04, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- Уцісканая й загрожаная мова — даволі незразумелы панятак. У клясыфікатары ЮНЭСКО няма такога панятку як «загрожаная мова», а ёсьць «знаходзіцца ў небясьпецы», куды й занесеная мова беларуская. Прапаную не выдумляць кола й напісаць у артыкуле паводле клясыфікатара ЮНЭСКО, то бок «знаходзіцца ў небясьпецы».--Liashko (гутаркі) 00:41, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- У ЮНЭСКА адсутнічаюць усялякія беларускамоўныя паняткі, як «загрожаная мова», так і «знаходзіцца ў небясьпецы», бо справаводзтва гэтай міжнародная арганізацыі вядзецца без беларускай мовы. «Знаходзіцца ў небясьпецы» ёсьць Вашым уласным выдуманым перакладам клясыфікатара ЮНЭСКО. Панятак «загрожаная мова» ўзяты са Стратэгіі разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі, складзенай 7 беларускімі мовазнаўцамі для Таварыства беларускай мовы: "загрожаных моў".--Удзельнік:W 14:04, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- Што тычыцца прыведзеных двух першых артыкулаў удзельнікам W, то там, вымушаны паўтарыцца, прыведзеная толькі пісьмовая згадка без указаньня спасылкі на адпаведны першапачатковы інтэрнэт-рэсурс, а назва літаратуры пададзеная не ў арыгінале, як таго патрабуюць агульнавядомыя правілы афармленьня спасылак на спэцыялізаваную літаратуру. Па-другое, гэтыя тры спасылкі (зноў, на жаль, вымушаны паўтарыцца) не зьяўляюцца спэцыялізаванымі мовазнаўчымі выданьнямі, таму іх прысутнасьць у энцыкляпэдычным артыкуле на дадзеную тэматыку зьяўляецца ў вялікай меры сумнеўнай. Адносна чацьвертае спасылкі жадаю сказаць, што пры ўсёй яе вартасьці для энцыкляпэдычнага артыкулу лепей (хоць і неабавязкова ў прынцыпе) знайсьці архіўную копію гэтага матэрыялу, паколькі апошні не адкрываецца. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:28, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- У ЮНЭСКА адсутнічаюць усялякія беларускамоўныя паняткі, як «загрожаная мова», так і «знаходзіцца ў небясьпецы», бо справаводзтва гэтай міжнародная арганізацыі вядзецца без беларускай мовы. «Знаходзіцца ў небясьпецы» ёсьць Вашым уласным выдуманым перакладам клясыфікатара ЮНЭСКО. Панятак «загрожаная мова» ўзяты са Стратэгіі разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі, складзенай 7 беларускімі мовазнаўцамі для Таварыства беларускай мовы: "загрожаных моў".--Удзельнік:W 14:04, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- У першых двух артыкулах, як я разумею, згаданы толькі сам факт існаваньня інфармацыі, уласна спасылкі ці назвы літаратуры там не прадстаўлена (а значыць, не выпадае казаць пра вэрыфікацыю тамтэйшай інфармацыі). Такім чынам, тэарэтычна любы можа стварыць інтэрнэт-старонку і, выказаўшы любы тэзіс, спаслацца на каго заўгодна. У трэцім артыкуле прыведзеная тая ж самая спасылка на атляс, якая ўжо не працуе й не адкрываецца праз кэш (гл. вышэй). Больш за тое, публіцыстыка ня можа зьяўляцца аўтарытэтнай крыніцай пры складаньні энцыкляпэдычнага артыкулу ў мовазнаўчай (дый любой іншай) галіне. Што тычыць чацьвертае спасылкі, то ў яе тая ж сытуацыя, што й з атлясам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:38, 3 чэрвеня 2014 (FET)
- Пераклад ня ёсьць выдуманым паняткам, а ёсьць проста даслоўным перакладам. Беларускія мовазнаўцы ня ў праве ацэньваць стан мовы без адпавяднага вывучэньня пытаньня.--Liashko (гутаркі) 15:07, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Беларускія мовазнаўцы замест ацэньваньня стану мовы прывялі слушны пераклад замест даслоўнага, які ёсьць недарэчным. Трэці раз зьвяртаю ўвагу на Ваш вандалізм супраць артыкулу і вартых даверу крыніцаў у ім. Заклікаю адміністрацыю Вікіпэдыі абараніць артыкул ад паўторнага шкодніцтва з боку Максіма Ляшко.--Удзельнік:W 19:29, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Хоць я й не адмін, але, мяркую, абарона артыкулу не патрэбная, пагатоў, мы пакрысе прыходзім да кансэнсусу ў пытаньні прывядзеньня спасылак на крыніцы. Што тычыцца прысутнасьці/непрысутнасьці тых ці іншых спасылак у артыкуле, то, думаю, будзе лягічным пакуль ня ставіць іх да прыняцьця кансэнсусу. Спадзяюся, мае намеры будуць разумецца як добразычлівыя. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:57, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Пакуль замест кансэнсусу працягваецца вандалізм і цэнзура аўтарытэтных крыніцаў. Лягічным будзе трымацца правілаў Вікіпэдыі (Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня): "2.4 Неабходны складнік: добрае дасьледаваньне.. аўтарытэтных крыніцаў. Гэта могуць быць кнігі ў бібліятэцы, артыкулы ў часопісах, а таксама адпаведныя вэб-рэсурсы" і "3.3 Няхай факты гавораць самі за сябе". Выдаленьне гэтых крыніцаў, тым больш да дасягненьня згоды, ёсьць парушэньнем правілаў Вікіпэдыі.--Удзельнік:W 23:29, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Вы не чакаеце кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня, а працягваеце рабіць адныя й тыя ж праўкі. Да таго ж, хачу зьвярнуць увагу на тое, што вы ў меншасьці ў дадзеным абмеркаваньні.--Liashko (гутаркі) 22:02, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Парытэт! Заўвагі спадара W бачацца мне цалкам слушнымі, крыніцы ёсьць. Мова ў небясьпецы (пад пагрозай, загрозай), гэта зразумела як ясны дзень. Выносьце праблему на форум, калі тут мала удзельнікаў на абмеркаваньні.--Mr. Spock абм 23:09, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Працягваю трымацца правілаў Вікіпэдыі, якія патрабуюць захаваньня крыніцаў і пярэчаць выдаленьню фактаў нават пры меншасьці. "Паводле Джымі Ўэйлза,.. прынцып нэўтральнасьці пункту гледжаньня "зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным", таму не падлягае абмеркаваньню.--Удзельнік:W 23:29, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Хоць я й не адмін, але, мяркую, абарона артыкулу не патрэбная, пагатоў, мы пакрысе прыходзім да кансэнсусу ў пытаньні прывядзеньня спасылак на крыніцы. Што тычыцца прысутнасьці/непрысутнасьці тых ці іншых спасылак у артыкуле, то, думаю, будзе лягічным пакуль ня ставіць іх да прыняцьця кансэнсусу. Спадзяюся, мае намеры будуць разумецца як добразычлівыя. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:57, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Беларускія мовазнаўцы замест ацэньваньня стану мовы прывялі слушны пераклад замест даслоўнага, які ёсьць недарэчным. Трэці раз зьвяртаю ўвагу на Ваш вандалізм супраць артыкулу і вартых даверу крыніцаў у ім. Заклікаю адміністрацыю Вікіпэдыі абараніць артыкул ад паўторнага шкодніцтва з боку Максіма Ляшко.--Удзельнік:W 19:29, 4 чэрвеня 2014 (FET)
- Пераклад ня ёсьць выдуманым паняткам, а ёсьць проста даслоўным перакладам. Беларускія мовазнаўцы ня ў праве ацэньваць стан мовы без адпавяднага вывучэньня пытаньня.--Liashko (гутаркі) 15:07, 4 чэрвеня 2014 (FET)
Не разьбіраюся ў тэхнічных нюансах, але старонка атлясу паводле ЮНЭСКО зноў працуе. Беларуская мова паводле атлясу — адна з моваў, ступень захаванасьці якой у той ці іншай стпені зазнае небясьпеку (Vitality — Vulnerable). --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:22, 5 чэрвеня 2014 (FET)
Спасылкі на публіцыстычныя матэрыялы
[рэдагаваць крыніцу]Прайшоў працяглы час, за які істотных аргумэнтаў на карысьць прысутнасьці ў прэамбуле артыкулу спасылак на публіцыстычныя выданьні выказана не было. Спасылкі прыбраныя. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:08, 8 ліпеня 2014 (FET)
- Довад мною прыводзіўся. Глядзіце мой допіс, што пачынаецца з "Першы артыкул 2009 г...", каб не паўтараць вандалізм Максіма Ляшко. --Удзельнік:W 11:16, 12 ліпеня 2014 (FET)
- Публіцыстыка не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай у любой навуковай галіне, у тым ліку й у мовазнаўстве. Правілы Вікіпэдыі (і наогул усіх энцыкляпэдычных артыкулаў), на жаль, вышэйшыя за Вашу аргумэнтацыю. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:30, 12 ліпеня 2014 (FET)
- Чытайце сваю ж адсылку да правіла Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу ўважлівей: "2.2 Сродкі масавай інфармацыі.. Вяліканакладавыя выданьні ў агульным выпадку можна лічыць крыніцамі, вартымі даверу". Газэта «Зьвязда» ёсьць найбольшым па накладзе беларускамоўным выданьнем. Кожная з выдаленых Вамі спасылак не зьмяшчае памылак і адносіцца да "высокаякасных ненавуковых крыніцаў". Пункт "4.2 Першасныя, другасныя і троесныя крыніцы": "Артыкулы Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на надзейных другасных крыніцах", якімі ўсе тры выдаленыя спасылкі і зьяўляюцца. --Удзельнік:W 14:45, 12 ліпеня 2014 (FET)
Мяжа паміж сучаснай беларускай і старабеларускай
[рэдагаваць крыніцу]"Сучасная беларуская мова была перабудавана на аснове народных гаворак старой беларускай мовы, якія захоўваліся ў межах этнічнага пражываньня беларусаў XIX стагодзьдзя. У канцы XVIII стагодзьдзя, у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, зьяўляецца вызначаная мяжа паміж старой беларускай мовай і ейным сучасным варыянтам." Як гэта зразумець? Хіба ж пераход ад старабеларускай мовы да сучснай быў такім рэзкім і раптоўным? І хто, паводле артыкулу, "перабудоўваў" беларускую мову? Адкуль інфармацыя пра нейкую "мяжу" паміж старабеларускай і сучаснай беларускай мовамі?
Цікавыя факты
[рэдагаваць крыніцу]Знайшоў спасылку на цытату[1]. Але не ведаю, ці варта яе прыводзіць у артыкуле. --217.21.43.64 16:35, 27 красавіка 2015 (MSK)
- Гэта хутчэй у артыкул пра аўтара цытаты трэба. Ды і наогул сама назва разьдзелу «цікавыя факты» не зусім нэўтральная, бо для некага яны цікавыя, а для іншага — не, Вікіпэдыя ж ня мусіць даваць ацэнак, ці зьяўляюцца факты цікавымі, таму варта падобныя разьдзелы называць «Дадатковыя зьвесткі» ці кшталту таго. --Red_Winged_Duck 16:40, 27 красавіка 2015 (MSK)
Стылістыка
[рэдагаваць крыніцу]Нейкая не зусім стройная атрымалася будова сказу: Беларуская мова — нацыянальная мова беларусаў, якая адной з загрожаных сярод моваў ўсходняе групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. І наступны сказ, на мой погляд, ня варта пачынаць з новага радку, бо звычайна у першым радку прэамбулы маем некалькі сказаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:34, 19 чэрвеня 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за ўважлівасьць. Выправіў будову сказу. Пачаў 2-і сказ з новага радку дзеля вышэйшага разьмяшчэньня шаблёну-карткі ў мабільным выглядзе.--Удзельнік:W 10:51, 21 чэрвеня 2021 (UTC+3)
- Зьвярнуў ўвагу, што шаблёны-карткі такім жа чынам разьмяшчаюцца ўва ўсіх артыкулах (Менск, Пагоня), здаецца, усіх моўных разьдзелаў (En, De). Мяркую, ня варта штучна разрываць першы і другі сказы, гэта не адпавядае Вікіпэдыя:Правілы афармленьня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:38, 24 чэрвеня 2021 (+03)