Перайсьці да зьместу

Белавусаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белавусаўшчына
трансьліт. Bielavusaŭščyna
Парк пры былой сядзібе Швыкоўскіх
Парк пры былой сядзібе Швыкоўскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Пружанскі
Насельніцтва
колькасьць: 464 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 182
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225178[2]
СААТА: 1256848006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′43″ пн. ш. 24°29′2″ у. д. / 52.59528° пн. ш. 24.48389° у. д. / 52.59528; 24.48389Каардынаты: 52°35′43″ пн. ш. 24°29′2″ у. д. / 52.59528° пн. ш. 24.48389° у. д. / 52.59528; 24.48389
Белавусаўшчына на мапе Беларусі ±
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Белаву́саўшчына[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Белавусаўшчына ўваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 464 жыхары, 182 двары.

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «белавус» — лугавой травы, якая расла на месцы сучаснага паселішча[4].

У XVI стагодзьдзі фальварак Белавусаўшчына ў складзе маёнтку ў Дабучыне, належаў землям Кобрынскай эканоміі ВКЛ.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Уласнасьць графа Пятра Румянцава-Задунайскага, які неўзабаве прадаў пружанскі ключ кобрынскаму маршалку Паўлу Ягміну (1747—1808). Пасьля ягонай сьмерці маёнтак успадкаваў пляменьнік, таксама Павал Ягмін (1794—1865), маршалак шляхты Берасьцейскага павету.

Напрыканцы першай чвэрці XIX стагодзьдзя выкупленая Пятром Швыкоўскім гербу «Агеньчык». Пасьля ягонай сьмерці вёска і 1625 дзесяцінаў зямлі перайшлі ва ўласнасьць сына Міхала, затым унука Казімера. Міхал Швыкоўскі збудаваў тут сядзібу з паркам, садам, сажалкай, стайняй, сыраварняй, амбарам і склепам. Паводле перапісу 1897 року 55 жыхароў, 9 двароў.

Апошнімі ўладальнікамі Белавусаўшчыны былі Чарнецкія (Чарноцкія), да якіх маёнтак перайшоў у якасьці пасагу пры шлюбе пані Бароўскай зь Люцыянам Балеславам Чарноцкім. Па ягонай сьмерці (1905) сыны Юзэф і Міхал вырашылі не дзяліць маёнтак, які разам з фальваркам Чадзель ў 1907 року застаўся Міхалу. Юзэф Чарноцкі пасяліўся ў Багуслаўцах[6].

У міжваенны часфальварак у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. Белавусаўшчынай валодаў Міхал Чарнецкі, які дабудаваў сядзібу.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року пасёлак, 454 жыхары. У былой сядзібе разьмяшчалася дырэкцыя калгасу, школа, пасьля дом культуры. У лістападзе 2011 року сядзіба зруйнаваная. Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба на Берасьцейшчыне[8].

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 55 жыхароў, 9 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 454 жыхары; 1999 год — 516 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 497 жыхароў, 201 двор[9]; 2010 год — 451 жыхар; 2012 год — 464 жыхары, 182 двары[1]

Крама, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Экспэрымэнтальная база «Белавусаўшчына».

Сыраварня на тэрыторыі былой сядзібы Швыкоўскіх

Аўтамабільныя дарогі Н546 Белавусаўшчына — Вялікія Якавічы і Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[10].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прысядзібны парк першай паловы XIX стагодзьдзя[11].

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Белоусовщина (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 18 лістапада 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  5. ^ Białosowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 129
  6. ^ Andrzej Święciński. (26 ліпеня 2011) Wspomnienia prużańskie — Andrzej Święciński (пол.) Wierze ufam miłuję. Tadeusz Czernik. Праверана 19 студзеня 2012 г.
  7. ^ Białosowszczyzna, фальварак. Radzima.net. Праверана 4 траўня 2012 г.
  8. ^ Галіна Канцовік. (1 сьнежня 2011) Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Культура. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 1 сьнежня 2011 г.
  9. ^ Белавусаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493
  10. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 5 траўня 2012 г.
  11. ^ Тема 15. Культурное наследие старинных усадеб (рас.) Учебно-методическое пособие для студентов географического факультета
  12. ^ Вызначыліся ў працы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 420.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белавусаўшчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў