Перайсьці да зьместу

Цяжкі танк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Савецкі цяжкі танк КВ-2
Нямецкі цяжкі танк Тыгр

Цяжкі танк — паводле аднаго з асноўных відаў клясыфікацыі танкаў, танк, праўзыходны сярэдні танк па масе, абароненасьці і, як правіла, па магутнасьці ўзбраеньня. Па прынятай у СССР клясыфікацыі цяжкім у міжваенны пэрыяд лічыўся танк масай больш за 30, пазьней — больш за 40 тон.

Цяжкія танкі распрацоўваліся і прызначаліся для прарыву ўмацаваных абарончых пазыцыяў праціўніка і атакі яго ўмацаваных раёнаў. У далейшым, яны сталі аснашчацца буйнакалібернай даўгаствольнай артылерыяй, і іх асноўнымі задачамі сталі агнявая падтрымка сярэдніх танкаў і барацьба з танкамі праціўніка на вялікіх дыстанцыях.

Хоць ёсьць меркаваньне, што цяжкія танкі павольныя і саступаюць у хуткасьці сярэднім. Аднак, гэта не заўсёды так, бо на некаторыя цяжкія танкі можна ўсталёўваць лепшую хадавую частку, якая ўхіляла гэты недахоп. Але самы вялікі недахоп — гэта кошт. У нямецкага Тыгра, напрыклад, была аднолькавая хуткасьць і лепшая праходнасць, у параўнаньні зь лёгкім Pz. IV, але выпушчана Тыграў было ўсяго 1355, а Pz.IV — 8800.

Цяжкія танкі маюць вельмі цяжкія дасьпехі, зброю, пушку адносна лёгкіх і сярэдніх танкаў.