Арабнікі
Арабнікі | |
трансьліт. Arabniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Пружанскі |
Вышыня: | 175 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 172 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 91 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225134[2] |
СААТА: | 1256848001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′55″ пн. ш. 24°24′42″ у. д. / 52.58194° пн. ш. 24.41167° у. д.Каардынаты: 52°34′55″ пн. ш. 24°24′42″ у. д. / 52.58194° пн. ш. 24.41167° у. д. |
± Арабнікі |
Ара́бнікі[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад Пружанаў, 14 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 172 жыхары, 91 двор.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «араб», бо паселішча было населенае татарамі (арабамі), якія здаўна пражывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1563 року ў Чахецкім вайтоўстве Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі ВКЛ[5].
За расейскім часам — вёска ў Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[6]. Паводле перапісу 1897 року 540 жыхароў, 87 двароў, хлебазапасная крама.
За польскім часам — у гміне Дабучын[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року — 408 жыхароў, 93 двары.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 540 жыхароў, 87 двароў
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 408 жыхароў, 93 двары; 1970 год — 832 жыхары (перапіс); 1999 год — 240 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 210 жыхароў, 110 двароў[9]; 2010 год — 184 жыхары; 2012 год — 172 жыхары, 91 двор[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільныя дарогі Н524 Пружаны — Клепачы — Котра і Н559 Арабнікі — Малыя Якавічы[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Арабники (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Orabniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 413
- ^ Arabniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 46
- ^ Арабнікі, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Арабнікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.