25-ы полк вялікапольскіх уланаў
25-ы полк вялікапольскіх уланаў | |
25 Pułk Ułanów Wielkopolskich | |
штандар палку | |
Гады існаваньня | 1920—1947 |
---|---|
Краіна | Другая Рэч Паспалітая |
Падпарадкаваньне | Наваградзкая брыгада кавалерыі |
Уваходзіць у |
8-я кавалерыйская брыгада Наваградзкая брыгада кавалерыі |
Тып | Сухапутныя войскі |
Уключае ў сябе |
Кавалерыя Танкавыя войскі |
Колькасьць | 250—473 шаблі |
Дысьлякацыя |
Каліш (1921) Наваградак (1921—1924) Пружана (1924—1939) |
Колеры | бела-сіне-чырвоныя |
Войны |
Польска-савецкая вайна Польская кампанія |
25-ы полк вялікапо́льскіх ула́наў (па-польску: 25 Pułk Ułanów Wielkopolskich) — адзінка кавалерыі Войска Польскага Другой Рэчы Паспалітае і Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Сьвята палку пачаткова адзначалася 17 верасьня, у гадавіну бітвы пад Кляванем 1920 року, з 1933 перанесенае на 19 ліпеня — дзень стварэньня палку.
Фармаваньне палку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне ліпеня 1920 року на базе запаснага швадрону 15-га палку познанскіх уланаў, запаснага швадрону 16-га палку вялікапольскіх уланаў, запаснога ваеннага швадрону 2-га палку конных стральцоў у Піньчаве, тэлеграфісцкай роты № 7 быў сфармаваны 115-ы полк вялікапольскіх уланаў. Яшчэ адзін швадрон склалі дабраахвотнікі.
Ад 1921 року полк кватараваў у Наваградку, у 1924 пераведзены ў Артылярыйскія кашары пад Пружану. Запасны швадрон быў дысьлякаваны ў Лукаве.
Кашары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перавод палку ў Пружану быў ўспрыняты ягонымі афіцэрамі як «высылка» за віленскія «свавольствы» падчас разьмяшчэньня ў Наваградку. Зьявіліся адпаведныя гіранічныя частушкі:
Wielkopolskim się mianuje, | Вялікапольскім завецца, |
A w Prużanie pokutuje. | А ў Пружане пакутуе. |
|
|
|
|
W Wilnie pańskim się mianuje, | У Вільні завецца панскім, |
A w Prużanie pokutuje. | А ў Пружане пакутуе. |
Наступная журавейка была створаная ў сувязі з «прадпрымальнай» жонкай камандзіра палку ў дваццатых роках, якая практычна «кіравала» палком:
Dawniej był to pułk bojowy, | Раней быў полк баявы, |
Dziś nim rządzą białogłowy. | Цяпер ім загадвае белагаловы. |
|
|
|
|
Pół czerwony a pół biały, | Паўчырвоны і паўбелы, |
Duża liczba a pułk mały. | Колькасьць вялікая, а полк малы. |
|
|
|
|
У 1932 року полк узначаліў палкоўнік Вітольд Мараўскі, за якім падразьдзяленьне стала лічыцца адной зь лепшых кавалерыйскіх адзінак у Польшчы[1]. Ён стварыў у Кашарах курсы па вывучэньня нямецкае мовы. Пры ягонай падтрымцы зьявіліся крыты манэж і касьцёл, які дагэтуль ладзіў набажэнствы ў былой праваслаўнай царкве. Пасьля пабудовы касьцёлу царкву вярнулі праваслаўным.
Удзел у вайсковых дзеяньнях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайна з бальшавікамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 ліпеня 1920 року швадроны 115-га палку ўланаў (які налічваў 473 шаблі) былі перадысьлякаваныя на лінію фронту, дзе супрацьстаялі коннаму корпусу Гай-хана ў абароне пераправаў на Нарве пад Навагродам і Ломжай. 8 жніўня полк увайшоў у склад 8-й кавалерыйскай брыгады. Браў удзел у наступе на Цеханаў, а пасьля ва ўзяцьці Млавы. Пазьней удзельнічаў у баёх з коннай арміяй Будзённага. Полк заняў Марозавічы, а 17 верасьня здабыў Клявань. Баявы шлях скончыў у кастрычніку 1920 року ўдзелам у паходзе на Корасьцень.
Абарончая вайна 1939 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 сакавіка 1939 полк быў прыведзены ў баявую гатоўнасьць і выступіў у заходнім кірунку.
У часе абарончай вайны полк ваяваў у складзе Наваградзкай брыгады кавалерыі. 23 верасьня 1939 удзельнічаў у бітве пад Краснобрадам, дзе, нягледзячы на вялікія страты і гібель камандуючага 1 швадрону паручніка Тадэвуша Гярлецкага, дасягнуў вялікага посьпеху, заняўшы места і захапіўшы ў палон штаб нямецкае 8-й дывізіі пяхоты.
Скончыў вайсковыя дзеяньні ў раёне Владыпалю 27 верасьня 1939, невялічкія групы перайшлі на тэрыторыю Вугоршчыны.
Польскія ўзброеныя сілы на Захадзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 студзеня 1945 року полк быў створаны ў Малье (Італія) як 25-ы танкава-маторны полк вялікапольскіх уланаў у складзе 5-е Крэсавай дывізіі пяхоты, аднак не пасьпеў паўдзельнічаць ні ў водным баі і быў фармальна распушчаны 5 траўня 1947.
Сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штандар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штандар быў уфундаваны афіцэрамі і ўручаны палку кіроўцам Акругі №3 генэралам дывізіі Юльюшам Мальчэўскім 29 красавіка 1923 року ў Наваградку. Дрэўца да штандару, аздобленае арлом, падараваў былы камандзір палкоўнік Эразм Стаблеўскі. Пасьля разьбіцьця палку савецкімі войскамі ў 1939 року штандар быў закапаны ў лесе каля Волі-Судкоўскай(uk).
Значык
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаткова Міністэрства вайсковых справаў зацьвердзіла імянныя памятныя жэтоны памерам 4×3 см, якія пасіліся на ланцужку па левым баку пад ордэнамі. На жэтоне быў выяўлены белы эмаляваны мальтанскі крыж, надпіс 115 полк уланаў, званьне, імя носьбіта і назвы бітваў, праведзеных палком у 1920 року.
23 лістапада 1922 року быў зацьверджаны значык палку ў выглядзе срэбнага арла, які трымае ў лапах латунную тарчу з выявай мальтанскага крыжа, пакрытага белай эмальлю. Тарчу аточвае вянок з дубовага лісьця, абвіты эмаляванай стужкай палкавых колераў (белага, блакітнага і чырвонага). Унізе ажурны ініцыял U. На рэвэрсе значыку выяўленыя званьне, імя носьбіта і нумар. Памеры: 40×30 мм[2].
Колеры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бела-пунсовы сьцяжок зь сіняй палоскай. Выкарыстоўваўся да 1927.
Бела-пунсовы сьцяжок з блакітнай палоскай[3]. Колеры сьцяжку адпавядалі колерам 15-га палку познанскіх уланаў, а палоска азначала ўдзел у фармаваньні палку кадравае адзінкі 16-га палку ўланаў.
Чырвоная паласа на фуражку[4].
Цёмна-гранатавыя штаны з пунсовымі лямпасамі і пунсовай выпусткай.
Сьцяжок кіраўніцтва палку ў 1939.
Сьцяжок цяжкакулямётнага швадрону ў 1939.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імя 25-га палку вялікапольскіх уланаў носяць Аб’яднаньне пачатковых школ у Краснобрадзе, Расточанская конная прыродаахоўная варта і Таварыства «Ўланская сям’я».
- Стылізаваныя выявы ўланаў і палкавой адзнакі знаходзяцца на авэрсе 7 і 70 краснобрадзкіх дукатаў, выдадзеных да 70-й гадавіны атакі палку пад Краснобрадам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 2. «Пружанскі лагер» // Раённыя будні. — 30 лістапада 2013. — № 94 (9639). — С. 4.
- ^ Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945. — С. 207.
- ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 22 z 4 sierpnia 1927 r., poz. 268.
- ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 6 z 24 lutego 1928 r., poz. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Witold Biegański. Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 5, Regularne jednostki Wojska Polskiego na Zachodzie : formowanie, działania bojowe, organizacja, metryki dywizji i brygad. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967.
- Jan Błasiński. Zarys historii wojennej pułków polskich w kampanii wrześniowej. Zeszyt 51. 25 Pułk Ułanów Wielkopolskich. — Pruszków: 1995.
- Stanisław Radomyski. Żurawiejki. — Pruszków: 1995.
- Franciszek Skibiński. Wojska pancerne w II wojnie światowej. — Warszawa: 1982.
- Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918-1939: Polskie Siy Zbrojne Na Zachodzie. — Pantera Books. — ISBN 83-204-3299-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25-ы полк вялікапольскіх уланаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў