Перайсьці да зьместу

Скепня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скепня
Першыя згадкі: XVI ст.
Былая назва: Скепна
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 418 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Паштовы індэкс: 247241
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′16″ пн. ш. 30°13′36″ у. д. / 52.75444° пн. ш. 30.22667° у. д. / 52.75444; 30.22667Каардынаты: 52°45′16″ пн. ш. 30°13′36″ у. д. / 52.75444° пн. ш. 30.22667° у. д. / 52.75444; 30.22667
Скепня на мапе Беларусі ±
Скепня
Скепня
Скепня
Скепня
Скепня
Скепня

Ске́пня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 418 чал. (2010). Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 65 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя. У 1525 годзе згадваецца як сяло Скепна ў перапісцы Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ пра памежныя спрэчкі. У 40-х гадох XVII стагодзьдзя паводле інвэнтара Гомельскага староства сяло, ва ўладаньні віленскага капітула, у Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1880 году дзейнічалі хлебазапасная крама, праваслаўная царква. 3 ліпеня 1884 году вялікая частка вёскі згарэла, пры яе аднаўленьні зьменена пляніроўка. У 1885 годзе ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, 3 вятракі, 2 кузьні, маслабойня. Побач быў аднайменны фальварак з броварам. З 1907 году працавала народная вучэльня (46 вучняў). У 1909 годзе 2019 дзесяцін зямлі.

У 19231924 гадох у выніку парадкаваньня земляў былі створаныя пасёлкі Несьцеў Барок, Шчытнае, Смолін, Магільны, якія, акрамя Шчытнага, цяпер не існуюць. З 20 жніўня 1924 году да 1 сьнежня 1966 году цэнтар Скепнянскага сельсавету Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У выніку пажару 1927 году згарэла школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Скепня», працавалі нафтавы млын, кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 23 двары. Вызваленая 2 сьнежня 1943 году. У баях каля вёскі загінулі 53 савецкіх салдата (пахаваныя ў брацкай магіле на заходняй ускраіне). Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюзу І. А. Лазенка. 240 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Заранка. Цэнтар саўгаса «Скепнянскі». Працуюць камбінат бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, крама.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.