Новая Слабада (Гомельская вобласьць)
Выгляд
| Новая Слабада | |
| Першыя згадкі: | 1920-я |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Жлобінскі |
| Сельсавет: | Пірэвіцкі |
| Насельніцтва: | 13 чал. (2004) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′23,70″ пн. ш. 30°20′17,30″ у. д.HGЯO |
Новая Слабада на мапе Беларусі Новая Слабада | |
Но́вая Слабада́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 13 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 75 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай прастакутнай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1940 — 24 двары, 79 жыхароў; 1959 — 105 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 13 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.