Сухі Востраў (Гомельская вобласьць)
Выгляд
Сухі Востраў | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Пірэвіцкі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′0″ пн. ш. 30°10′8″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 30.16889° у. д.Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 30°10′8″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 30.16889° у. д. |
± Сухі Востраў |
Сухі́ Во́страў[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Окра. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 79 км ад Гомелю. На ўсходзе мяжуе зь лесам.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 21 двор; 1959 — 105 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 3 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 4 жыхары[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.